Весь Бобруйск  

Вернуться   Форум города Бобруйска > Разное > Флейм

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 12.12.2007, 23:20
Leta Leta вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 01.06.2007
Сообщений: 100
Время Online: N/A
Цитата:
Сообщение от vitja-knd Посмотреть сообщение
Дзякую, шаноуная панi Leta, пiшыце болей i не толькi у гэтай тэме. Вы вельмi адукаваны чалавек, разнастайны, цiкавы, пачэсны, творчы, а нам тут усiм гэткага бракуе. Можа саромеючася Вас астатнiя паспрабуюць трошкi адмыцца ад бруду. Ва усялякiм разе я паспрабую стаць лепей.
Эх, чаму ж я не анёл? Ды таму што крыламі не ўкамплектаваная!))
__________________
Галоўнае наперадзе...
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 13.12.2007, 00:11
vitja-knd vitja-knd вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 08.02.2007
Сообщений: 1,583
Время Online: 55 m
Вядома што так.
Калi мы былi малыя то вельмi спадабалася нам бавiць час на возеры, лавiлi рыбу, ракау потым варылi i смажылi на вогнiшчы, вядома ж купалicь. Аквапаркау тады (як i зараз) не было, але дзецi заужды знойдуць cабе забаву. Вельмi да спадобы было нам пасля дажджу па мокраму глеiстаму жолабу з`яжджаць на пузе альбо дупе з высокага берага прама у возера - ляцець колькi там метрау па вадзе як трапна кiнуты каменчык. Але аднойчы сябру майму школьнаму Мiшку не пашансавала - куском бутэлькавага шкла яму распаласавала пуза ад горла да паха. Як мы дзецi яго выцягвалi з вады як запiхвалi абратна кiшкi, бiнтавалi кашуляй, цягнулi небараку да шашы, а потым везлi у нашую пасялковую бальнiцу памятаю смутна. Але здаецца тады мы i былi тымi анёламi з крыламi за спiнамi. Мiшку прамылi вантробу, зашнуравалi i праз некаторы час ён стау вядомым у Лiтве бандытам, ну а мы хто кем, Крылы нашыя, вядома, тож кудысцi падзелiсь...
__________________
Мы, русские, никогда не обманываем друг друга...
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 15.12.2007, 19:28
Leta Leta вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 01.06.2007
Сообщений: 100
Время Online: N/A
Так, дзеці заўсёды больш шчырыя і адкрытыя за дарослых. Але калі сур'ёзна, дык у кожнам з нас жыве той маленькі хлопчык ці дзяўчынка. Гэта самая жывая і шчырая, самая праўдзівая і чыстая частка нашай натуры. Толькі яна праяўляецца ў асобнай атмасферы... бясьпекі, любві і прыняцьця. Гэта я к таму, што ня ўсё так ужо і кепска.
Як дзесьці напісана: хто шукае, той заўсёды знойдзе ...
__________________
Галоўнае наперадзе...
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 16.12.2007, 00:50
vitja-knd vitja-knd вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 08.02.2007
Сообщений: 1,583
Время Online: 55 m
Цитата:
Сообщение от Leta Посмотреть сообщение
Так, дзеці заўсёды больш шчырыя і адкрытыя за дарослых. Але калі сур'ёзна, дык у кожнам з нас жыве той маленькі хлопчык ці дзяўчынка. Гэта самая жывая і шчырая, самая праўдзівая і чыстая частка нашай натуры. Толькі яна праяўляецца ў асобнай атмасферы... бясьпекі, любві і прыняцьця. Гэта я к таму, што ня ўсё так ужо і кепска. Як дзесьці напісана: хто шукае, той заўсёды знойдзе ...
*** У Бiблii аб гэтым напiсана. Як i аб многiм iншым. *** Можа i ня кепска усё, але жыццё такая рэч, што неузабаве пачнеш фiласоустваваць (ледзь не казау фарысействаваць). На змену шчаслiваму дзяцiнству прыходзiць* мiтуслiвая маладосць, якую, па-ходу, мяняе напружаная сталасць. Ну а потым нiчога асаблiва добрага нас не чакае - на небасхiле хваравiтая старасць. Старыя у будучыню вогуле глядзець не жадаюць, больш аглядвыюцца на мiнулае....* Як у такiх варунках захавацца маленькаму хлопчыку цi дзяучынцы, таму чыстаму, праудзiваму анёлу? Калi згасае у душах тая Божая iскра? Як яе захаваць? Мажлiва лi што небудзь захаваць? ** I не думайце адказваць на гэткiя пытаннi, шаноуная панi, бо, як усiм вядома, пытаннi задаваць - прывiлеi дурня ))).
__________________
Мы, русские, никогда не обманываем друг друга...
Ответить с цитированием
  #5  
Старый 16.12.2007, 23:54
Leta Leta вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 01.06.2007
Сообщений: 100
Время Online: N/A
Цитата:
Сообщение от vitja-knd Посмотреть сообщение
*** У Бiблii аб гэтым напiсана. Як i аб многiм iншым. *** Можа i ня кепска усё, але жыццё такая рэч, што неузабаве пачнеш фiласоустваваць (ледзь не казау фарысействаваць). На змену шчаслiваму дзяцiнству прыходзiць* мiтуслiвая маладосць, якую, па-ходу, мяняе напружаная сталасць. Ну а потым нiчога асаблiва добрага нас не чакае - на небасхiле хваравiтая старасць. Старыя у будучыню вогуле глядзець не жадаюць, больш аглядвыюцца на мiнулае....* Як у такiх варунках захавацца маленькаму хлопчыку цi дзяучынцы, таму чыстаму, праудзiваму анёлу? Калi згасае у душах тая Божая iскра? Як яе захаваць? Мажлiва лi што небудзь захаваць? ** I не думайце адказваць на гэткiя пытаннi, шаноуная панi, бо, як усiм вядома, пытаннi задаваць - прывiлеi дурня ))).
Добра не буду адказываць на гэтае пытаньне, а то нашая размова на такія вышіні сягнула... а я баюся вышыні))).
__________________
Галоўнае наперадзе...
Ответить с цитированием
  #6  
Старый 17.12.2007, 00:42
vitja-knd vitja-knd вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 08.02.2007
Сообщений: 1,583
Время Online: 55 m
Цитата:
Сообщение от Leta Посмотреть сообщение
Добра не буду адказываць на гэтае пытаньне, а то нашая размова на такія вышіні сягнула... а я баюся вышыні))).
Вышыня... Зноу успамiны, i зноу дзяцiнства. За нашым мястэчкам - кiлёметрах у трох, недалёка ад лiтоускай мяжы - стаяу калiсцi геадэзiчны маяк. Высачэзная з бярвенняу, наушконт вежы Эфэля пабудова, хiба с польскiх часоу. На верх вяла трупехлая лесвiца, па якой чалавек дарослый нiколi б лезць не адважыуся. Але дзецi усё робяць наадварот (будте как дети), i ... не гледзячы унiз мы, падобныя на адзiчалых катоу, узбуджаныя i мокрыя ад сваёй адвагi i страху, ускарабкваемся наверх, на прасмоленыя сонцам i сцюжай дошкi сматравой пляцоуцы. А там... перад намi распахваецца наша Радзiма. Неабсяжны небакрай найлепшай, найпрыгажэйшай у свеце зямлi!
__________________
Мы, русские, никогда не обманываем друг друга...
Ответить с цитированием
  #7  
Старый 19.12.2007, 19:55
Leta Leta вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 01.06.2007
Сообщений: 100
Время Online: N/A
Успаміны дык успаміны...
Я летам на канікулах гасьцявала ў бабулі. Гэта самы цэнтар гораду, базар, вуліца Бахарава, па якой па начах хадзілі танкі. Дзьвухкватэрны дамок, двор за дашчатым плотам, чорны пясок і мы, малые ды заўсёды мурзатыя. Дарослыя хлопцы кралі кавуны з базару, а мы ім зайздросьцілі, бо не дараслі яшчэ да такіх спраў))).
__________________
Галоўнае наперадзе...
Ответить с цитированием
Ответ

Социальные закладки


Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1)
 

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.



Текущее время: 17:30. Часовой пояс GMT +3.


Powered by vBulletin®
Copyright ©2000 - 2025