Весь Бобруйск |
|
#1
|
||||
|
||||
Zmicier, уважаем, наше вам огромное спасибо!!!
|
#2
|
|||
|
|||
Рудзько Юры, нарадзіўся 27.06.1913 г. у горадзе Бабруйску ў сям'і служачага.
Пасля заканчэння сярэдняй школы (1929) працаваў настаўнікам Старарусевіцкай пачатковай школы на Случчыне. Скончыў літаратурны факультэт Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута (1933). Загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва газеты «Чырвоная змена» (1933-1935), служыў у Чырвонай Арміі (1935-1937), быў супрацоўнікам, загадчыкам аддзела мастацтва газеты «Літаратура і мастацтва». У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у палітупраўленні Заходняга фронту, 50-й арміі, адказным сакратаром газеты 2-га Беларускага фронту, 50-й арміі, адказным сакратаром газеты 2-га Беларускага фронту. Сябра СП СССР з з 1947 г. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі. Памёр 04.02.1948 г. У 1931 г. выступіў у рэспубліканскай прэсе з нарысамі, артыкуламі, апавяданнямі. Выйшлі зборнік нарысаў «Размова па шчырасці» (з Іл. Дуброўскім, 1935) і кніга «Слава дружбе» (апавяданні, аповесці, п'есы, 1950). У сааўтарстве з У.Стэльмахам напісаў п'есу «Канец маскараду» (пастаўлена ў 1938). |
#3
|
|||
|
|||
Шведзік Генадзь, нарадзіўся 04.03.1914 г. у горадзе Бабруйску ў сям'і служачага.
Працаваў на новабудоўлях Бірабіджана. У 1929 г. прыехаў у Менск і паступіў на рабфак. Скончыў літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута (1937). Адначасова працаваў у газеце «Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»), потым загадчыкам аддзела ў газеце «Піянер Беларусі». У 1938-1940 гг. выкладаў расейскую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў Менску, пасля - навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры АН БССР. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у Савецкай Арміі, быў кулямётчыкам. Загінуў 11.10.1942 г. пад Бранскам. Упершыню выступіў у друку з вершамі ў 1929 г. Пісаў на мове ідыш. Выдаў зборнікі паэзіі «Старт» (1934), паэму для дзяцей «Наш Джым» (1935) і зборнік «Вершы» (1939). У 1962 г. у перакладзе на беларускую мову апублікаваны зборнік «Лірыка», у 1989 г. - кніга вершаў і лістоў «Матчына сляза». |
#4
|
|||
|
|||
Ярашэвіч Эдуард, нарадзіўся 28.08.1937 г. у горадзе Бабруйску ў сям'і служачага.
У 1954 г. скончыў Смілавіцкую сярэднюю школу Менскай вобласці. З-за цяжкай хваробы не змог вучыцца далей. Сябра СП СССР з 1970 г. Памёр 06.10.1986 г. У 1956 г. у рэспубліканскім друку было змешчана першае апавяданне (газета «Чырвоная змена»). Выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей «Прызнанне» (1969), «Дзень далёкі і блізкі» (1973), «Практыка ў Вербічах» (1975), «Белыя Лугі» (1978), «Пражыць дзень» (1983), «Чакаю цябе, раніца» (1987), а таксама зборнік гумарыстычных апавяданняў «Вішанькі Восіпа Міхеевіча» (1969). |
#5
|
|||
|
|||
Аўрамчык Мікола, нарадзіўся 14.01.1920 г. у вёсцы Плёсы Бабруйскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1938 г. паступіў на філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута, адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі». У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах. Пры акружэнні ў чэрвені 1942 г. быў узяты ў палон і вывезены фашыстамі ў Рур на каменнавугальныя шахты. Пасля вайны працаваў на аднаўленні Данбаса. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1949). Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя», у 1953-1980 гг. - рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР з 1947 г. Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980). Першыя вершы апублікаваў у 1937 г. у бабруйскай газеце «Камуніст». Аўтар кніг паэзіі «Пярэдні край» (1949), «Шляхамі дружбы» (1952), «Ключы жураўліныя» (1960), «Сустрэча былых канагонаў» (1963), «Універсітэцкі гарадок» (1967), «Агледзіны» (1969), «Як надалоні» (1970), «Дрэва дружбы» (1973), «Вадовішча» (1976), рамана «У падзямеллі» (1986), «Анкета: Выбранае» (1990). Выдаў зборнік вершаў для дзяцей «Дружба» (1950). Выйшлі «Выбранае» (1976) і Выбраныя творы ў 2 тамах (1980). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Дж. Байрана, А.Міцкевіча, Л.Украінкі, І.Франка, М.Джаліля, Г.Эміна, зборнікі вершаў С.Міхалкова «А што ў вас?» (1950), В.Бычко «Тры сястры» (1953), паэму М.Нагнібеды «Васілёк» (1961) і інш. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за зборнік «Сустрэча былых канагонаў». |
![]() |
Социальные закладки |
Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1) | |
|
|