ГлавнаяОбратная связьКарта сайта

Пасля канцэрту "Бяседа" на "брава" ды "бiс"







Какие «гарны дивчины» поют в «Бяседзе»!


На такую «Бяседу» и заглядеться можно!


Композитор и руководитель ансамбля Леонид Захлевный сочиняет пожелание для читателей «Вечерки».


Желающих получить автограф у артистов после концерта было хоть отбавляй!

 

У першы дзень зімы ў Бабруйску было, як у Лондане — туманы, мітусня ў канцы рабочай нядзелі ды нудны шэры дождж. Але гэтак было да таго моманту, пакуль я не ўвайшоў у гарадскі Палац мастацтваў. Натуральнае свята сустрэчы з беларускай народнай песняй для бабруйчан ладзіў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, ансамбль народнай музыкі «Бяседа» пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаурэата Дзяржаўнай прэміі, кампазітара Леаніда Захлеўнага. Звыш 20 нумароў — яскравых, задорных, з глыбіні беларускай народнай песні. Бачылі б вы, як іх прымаў наш глядач! Такого накалу ў сценах Палаца ў гэтым годзе яшчэ не было. З першай песні — бурныя апладысменты, з трэцяй — крыкі «брава» ды «біс». Дзіўна, але нават дзеці, якія знаходзіліся пад уражаннем ад прафесійнага выканання беларускай песні, не засталіся раўнадушнымі, і ў іх так гарэлі вочы! Так што, даражэнькія, не трэба лямантаваць. Аніякія Дзімы Біланы ці расійскага разліву Глюкозы не змаглі б паўплываць на іх так, як народная песня і народная музыка. Асабліва ў такім выкананні!
Сталічныя артысты ды артысткі, што на сцэне, што ў закуліссі, такія прыгожыя! Аж дух захоплівае… Размаўлялі салісты без аніякіх там выбрыкаў, хто б да іх ні падыходзіў.
Чаму ж «Бяседа» не такі часты госць у Бабруйску? Для мяне гэта пытанне з пытанняў...
На канцэрт у асноўным прыйшлі ці знатакі, ці аматары беларускай песні. У глядзельнай зале было шмат тых, хто мае дачыненне да музыкі — педагогі з музычных устаноў, іх вучні, самадзейныя бабруйскія калектывы. Амаль што палова ўдзельнікаў самадзейнага і таксама яскравага калектыву «Бярэзінскі карагод» з Цэнтра адпачынку Ленінскага раёна на чале з кіраўніком Ганнай Варсаноф'еўнай Лапухінай, ці народны хор народнай песні гарадскога Палацу мастацстваў на чале з заслужаным дзеячом культуры Рэспублікі Беларусь, таксама кіраўніком з трыццацігадовым стажам Віктарам Яўстаф'евічам Балаханавым…
Дарэчы, прафесійная «Бяседа» існуе толькі 15 год. Гэты канцэрт — своеасаблівая справаздача перад гледачамі краіны. Прыемна адзначыць, што свой тур у падтрымку юбілейнай праграмы «Бяседа» распачала з Бабруйска. Пераказваць увесь канцэрт не мае сэнсу, падкрэслю, такое трэба не толькі чуць, але і бачыць!
Пасля канцэрту на нашы пытанні адказаў кіраўнік «Бяседы» Леанiд Канстанцінавіч Захлеўны.
— Леанiд Канстанцінавіч, чаму «Бяседа» за пятнаццаць год існавання так і засталася ў тым жа саставе? Нават у «Песнярах», што ні год, то нейкія змены…
— Ведаеце, тыя людзі, што да мяне прыйшлі, усе пятнаццаць год са мною! Няма ў маім калектыве цякучкі. А чаму? Я думаю, што ім падабаецца і калектыў, і сама праца ў ім. Я стараюся, каб ім падабалася, каб на працу яны ішлі, як на свята, як у сваю адзіную сям'ю. Гэта і абавязкова, і вельмі важна. Калі ёсць душэўная зладжанасць і разуменне ў жыцці кожнага з іх, то будзе поспех і ў жыцці, і на сцэне!
— Ваша прозвішча — гэта ўжо брэнд. Ён вельмі вядомы. Ёсць у вашых планах своеасаблівая «школа Захлеўнага», трэба ж камусьці такі вялізарны вопыт, прыёмы ды метады працы перадаць?
— Працы ў мяне сапраўды зашмат, я займаюся адборам дзяцей на тэлевізыйны фестываль «Сузор’е надзей», прыглядаюся да таленавітых дзяцей. У тым ліку назіраю за справамі ў народных спевах.
— І як справы ў гэтай справе, ёсць таленты ў краіне?
— У нас вельмі многа цудоўных і таленавітых юнакоў і дзяўчат, і нават зараз у любы момант можна сабраць і зрабіць другую ці трэцюю такую ж «Бяседу»! Безумоўна, яны будуць на гадоў дваццаць маладзейшыя, але ведаеце, чаму я гэтага рабіць не стану? Таму, што я хочу закончыць свой творчы шлях з гэтым саставам. І потым, у мяне ўжо проста няма часу, трэба аддаваць тое, што ёсць, што напрацавана не адным годам, трэба, каб і ад мяне ішла аддача.
— Я вам хапае 24-х гадзінаў у суткі? Вы ж, да таго, яшчэ i кампазiтар вядомы…
— Так, у мяне вельмі многа кампазітарскай працы. І акрамя рэпертуару для «Бяседы», я пішу музыку і да кіно. Не так даўно закончыў цыкл рамансаў. Стараюся падтрымліваць сваю прафесійную форму ў добрым стане. Народная творчасць мяне як кампазітара падпітвае тымі цудоўнымі, прыгожымі, духоўнымі якасцямі, якія ўтрымліваюцца ў беларускіх народных песнях.
— На ваш погляд, ёсць у «Бяседы» канкурэнты?
— Калі і ёсць, то іх трэба паважаць, ці дапамагчы...

Уладзімір РЭПІК.
Тэлефануйце: 168-45-95.
Фота Вадзіма НАРДЗІНА.



07/12/06 | просмотров: 7634 | Комментировать

© 2006-2024, bobruisk.org