ГлавнаяОбратная связьКарта сайта

СА СВЯТАМ БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ!

Чалавек Божай справы кcендз бабруйскага касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі Юры Быкаў
Кcендз бабруйскага касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі Юры Быкаў


«Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі!» — гэтую песьню, пры нараджэнні Езуса, спявалі анёлы пастушкам, якія сталі першымі сведкамі ўцелаўлення Божага Сына. Ў гэтыя дні Божага Нараджэння ва ўсіх касцёлах можна пачуць такі ж спеў радасці. Гэтая радасць ёсць з прычыны прысутнасць сярод нас Дзіцятка Езуса. Свет з Яго прыходам перастаў быць цемрай. Святло бэтлеемскай зоркі прыйшло да мільёнаў людзей на ўсёй зямлі. Тыя, хто шукаюць Святла, цяпер ведаюць дзе можна Яго знайсці. Няма лепшага жыццёвага шляху чым той, які вядзе да Бога.
Езус нарадзіўся ўбогім і вучыць гэтым нас, што шчасце не залежыць толькі ад зямнога багацця. Прыйшоў на зямлю без пышных прывітанняў і паказвае нам, каб і мы былі людзьмі пакорнымі, больш увагі ўдзялялі іншым. Бог зыйшоў да нас, каб мы маглі прыблізіцца да Яго і маглі ахвяраваць Яму нашую любоў.
Езус аб’яўляецца нам таксама і ў паўсядзёным жыцці. Але мы мусім быць вельмі ўважлівыя, каб умець адкрыць Хрыста ў простых і, на наш погляд, звычайных сытуацыях. А адкрыўшы Езуса для сябе, трэба заўсёды старацца дапамагчы знайсці Яго і іншым.
Няхай жа з прыходам гэтага свята – з Божым Нараджэннем - свет стане больш спакойным, людзі дабрэйшымі, няхай Ваш уласны шлях да Хрыста будзе больш шчаслівым, а праўдзівая Божая Радасць няхай назаўсёды паселіцца ў вашых сэрцах!
           
Пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску, кс. Юры Быкаў.
 
Святочныя Імшы у нашым касцеле:
24 снежня – а 22.00 гадзіне,
25 снежня – а 9.00 і а 11.00 гадзінах.

26/12/07 | просмотров: 3686 | Комментировать

© 2006-2024, bobruisk.org