ГлавнаяОбратная связьКарта сайта

Аднаўляецца ўнікальная капліца ў Бабруйскім раене


Ксёнз Юрый Быкаў падчас духоўных разважанняў з удзельнікамі летніку.



Старое надмагілле выртаюць на месца.



Удзельнікі летніку Аляксандр Архіпенка і Антон Шынкарэнка.



Наймалодшы ўдзельнік летніку Пеця Паўленка.


Калісці ў маёнтку Дурынічы (цяпер веска Ізюмава Бабруйскага раёна) знаходзілася сядзіба графскага роду Забэлаў. На мясцовых каталіцкіх могілках у пачатку ХIX ст. Забэламі быў пабудаваны родавы пахавальны склеп. У 1905 годзе  граф Сымон Забэла за свае сродкі пачаў узвядзенне над склепам капліцы, пабудову якой скончылі ў 1907-м. Капліца збудавана з цёсанага каменя. Прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам мае архітэктурныя рысы, адпаведныя стылю мадэрн.

З 1960-х гадоў капліцу і вакольны старадаўні могільнік пачалі нішчыць чорныя капальнікі і атэісты. Як вынік гэтага — стан капліцы ў апошнія гады наблізіўся да аварыйнага.

Такое гаротнае становішча святыні не магло не турбаваць бабруйскіх католікаў. Каб распачаць аднаўленне капліцы, пробашч бабруйскай рыма-каталіцкай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз Юрый Быкаў вырашыў правесці ў Ізюмаве працоўны хрысціянскі летнік для маладых парафіян. Удзельнічаць у iм пажадалі 15 чалавек з Бабруйска і двое юнакоў з Мінска.

На старадаўнім могільніку бабруйскай моладзі прыйшлося прыбіраць чужое смецце, зваленае ў капліцу і  на звекавалыя пахаванні, папраўляць паваленыя і параскіданыя помнікі і надмагіллі, высякаць ды выкарчоўваць зараснікі дрэў і кустоўя…

А напрыканцы на магутнай старадаўняй капліцы быў усталяваны крыж, як знак жаданай мэты шасці дзён руплівай працы, як знак вяртання страчанай святыні ў скарбніцу вялікай духоўнай і культурнай спадчыны.

Вядома, тое што зроблена — гэта першы крок. Далейшыя захады па аднаўленню капліцы прадугледжваюць пакрыццё даху, устаноўку дзвярэй і вокнаў, кансервацыю пахавальнага склепу і ўнутраны рамонт. Было б няблага, каб распачатую вернікамі справу падтрымала мясцовая ўлада. І такі намер ёсць. Вельмі быў узрушаны працай моладзі старшыня Сычкаўскага сельвыканкама Аляксандр Забалоцкі. Аляксандр Васільевіч паведаміў кс. Юрыю, што іх сіламі будуць спілаваны  вялізныя сухастоіны ля капліцы і наведзены парадак на прылеглай да могілак тэрыторыі, каб з часам можна было да капліцы і турыстаў прывезці. А чаму б і не! Помнік сакральнага дойлідства, пахавальная капліца ў вёсцы Ізюмава — пабудова ўнікальная, як для нашага рэгіёну, так і для ўсёй краіны.


Віктар МАЛІНОЎСКІ, парафіянін.

Фото аўтара.



10/09/07 | просмотров: 4237 | Комментировать

Юлия Забелло Lisabella@yandex.ru

Спасибо за восстановление памяти рода Забелло!!! Низкий Вам поклон!!!

Ihar Melnikau melnikoviv@nornik.ru

Наконец то, нашлись добрые люди. Слава Богу, что у исторического памятника появилось будущее. А между тем, в Дуриничах жил знаменитый на всю Реч Посполитую графский род. Забеллы верно служили своей родине, среди них было много военноначальников и деятелей культуры. Кстати, об истории Бобруйских Забелл Вы можете прочитать на моем сайте. С уважением, Игорь Мельников http://dowborczyk1980.narod.ru/articles.html

Анастасия Серова stasi000@mail.ru

Здорово, что у нас в последнее время стали заботиться о исторических и духовных ценностях народа. Молодцы ребята!!!

vik vi

малайцы

© 2006-2024, bobruisk.org