ГлавнаяОбратная связьКарта сайта

8 чэрвеня — Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці.
Так трымаць, «Славянкi»!

Лепшыя працаўніцы маладзёжнай брыгады цэха № 3 (злева направа): тэрмааддзелачніца Наталля Пракопчык, швачка Тамара Сімановіч, старшы майстар Анжэла Леановіч, краўчыха Галіна Лазоўская, камплектоўшчыца Наталля Галіцкая, швачкі Валянціна Панкрашчанка і Святлана Шкрадзюк.
Лепшыя працаўніцы маладзёжнай брыгады цэха № 3 (злева направа): тэрмааддзелачніца Наталля Пракопчык, швачка Тамара Сімановіч, старшы майстар Анжэла Леановіч, краўчыха Галіна Лазоўская, камплектоўшчыца Наталля Галіцкая, швачкі Валянціна Панкрашчанка і Святлана Шкрадзюк.


Пра тое, што ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Славянка» вельмі прыгожыя і цудоўныя дзяўчаты, у Бабруйску ведаюць, бадай што, усе. Яны ўмеюць не толькі перамагаць у конкурсах прыгажосці, якія штогод праводзяцца на прадпрыемстве, а і ў працы дэманструюць узоры майстэрства, руплівасці і якасці. А вось і канкрэтны адрас: маладзёжная брыгада цэха № 3, якой кіруе старшы майстар Анжэла Леановіч.

— Кожны месяц гэтым калектывам перавыконваюцца планавыя заданні, — радуецца поспехам моладзi начальнік цэха Алена Лазко. — Вось і па выніках спаборніцтва ў маі 2008 года брыгада выйшла на першае месца і заахвочана грашовай прэміяй і пераходным вымпелам.

Калі справы гэтак жа цудоўна пойдуць і далей, дадала Алена Іванаўна, то брыгада можа стаць галоўным прэтэндэнтам сярод маладзёжных брыгад на заахвочвальную паездку ад кіраўніцтва «Славянкі» па славутых мясцінах нашай краіны.

Лепшыя з лепшых з нагоды прафесійнага свята атрымліваюць заахвочванні і зараз — хто на прадпрыемстве, а хто і ў сталіцы. Як, да прыкладу, швачка маладзёжнай брыгады цэха № 3 Вольга Салановіч, якая разам з іншымі вопытнымі і кваліфікаванымі майстрамі сваёй справы брала ўдзел ад «Славянкі» ва ўрачыстым сходзе канцэрна «Беллёгпрам», які быў прысвечаны Дню работнікаў лёгкай прамысловасці і праходзіў у Мінску ў Палацы Рэспублікі. 


Леанід КУЛЯВЕЦ.

Фота Дзмітрыя МЯКІНА.



07/06/08 | просмотров: 2382 | Комментировать

© 2006-2024, bobruisk.org