ГлавнаяОбратная связьКарта сайта

Выдадзена кнiга пра каталіцкую гісторыю Бабруйшчыны

Вокладка кнiгi Вiктара Малiноўскага
Вокладка кнiгi Вiктара Малiноўскага


У рэспубліканскім каталіцкім выдавецтве «Про Хрысто» выйшла кніга «…І будуць  расчынены  брамы. Гісторыя касцёлаў Бабруйска». Выданне апавядае пра каталіцкія святыні Бабруйска і гісторыю рыма-каталіцкай канфесіі ў горадзе і яго наваколлі ў кантэксце гістарычных падзей з пачатку XVII ст. да нашых дзён. Змест кнігі аб’ёмам 110 старонак складаецца з чатырох раздзелаў прысвечаных бабруйскаму парафіяльнаму касцёлу святых Апосталаў Пятра і Паўла; касцёлу Бабруйскай езуіцкай рэзідэнцыі; бабруйскаму рыма-каталіцкаму дэканату і касцёлу Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Выданне безганарарнае, надрукавана за сродкі парафіян бабруйскага касцёла накладам 1000 асобнікаў. Увесь збор з яго продажу пойдзе на рамонт і ўтрыманне касцёла.

Аўтар  кнігі — сябра касцёльнай парафіяльнай рады, старшыня бабруйскай суполкі ГА «Таварыства  беларускай мовы імя Францішка Скарыны» сп. Віктар Маліноўскі.

Прэзентацыя кніжнай навінкі адбудзецца ў нядзелю, 8 чэрвеня, пасля святой Імшы на 11 гадзін, у бабруйскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.


 


 



04/06/08 | просмотров: 2412 | Комментировать

Vladimir vinp@netmail.lv

Хотелось бы полистать, просто интересно. И ещё, очень интересно, когда же наконец восстановят на Октябрьской костёл, что у стадиона?

© 2006-2024, bobruisk.org