ГлавнаяОбратная связьКарта сайта
Бобруйск // Вечерний Бобруйск // Бобруйские новости

С юбилеем, завод КПД!
Бобруйскому заводу крупнопанельного домостроения исполняется 30 лет

Першы намеснік дырэктара ААТ «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання» Анатоль Драко.
Першы намеснік дырэктара ААТ «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання» Анатоль Драко.

С юбилеем, завод КПД!
Бобруйскому заводу крупнопанельного домостроения исполняется 30 лет

С юбилеем, завод КПД!
Бобруйскому заводу крупнопанельного домостроения исполняется 30 лет

С юбилеем, завод КПД!
Бобруйскому заводу крупнопанельного домостроения исполняется 30 лет


Основной вид деятельности открытого акционерного общества «Бобруйский завод крупнопанельного домостроения» — возведение жилья из железобетонных конструкций, которые выпускаются на заводе. Более 60 процентов объема жилья, ежегодно вводимого в Бобруйске, — дело рук тружеников завода КПД.

Об истории становления предприятия, его буднях и перспективах развития рассказывает первый заместитель директора ОАО «Бобруйский завод КПД» Анатолий Драко.


Трыццаць год — не ўзрост, а жыцця пачатак


— Анатоль Сцяпанавіч, з чаго пачынаў сваю гісторыю Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання?

— У пачатку 1970-х, падчас актыўнага будаўніцтва Беларускага шыннага камбіната, у нашым горадзе працаваў завод зборнага жалезабетону № 2, які пастаўляў жалезабетонныя канструкцыі для мантажу прамысловых карпусоў БШК. На базе ЗЖБ-2 у той час працаваў цэх № 2, які размяшчаўся ў межах цяперашняй нашай тэрыторыі. І калі паўстала пытанне пра далейшае маштабнае будаўніцтва жылля для працаўнікоў шыннага камбіната, стала арганізоўвацца прадпрыемства па выпуску канструкцый для мантажу жылых дамоў. І менавіта ў 1978 годзе, паводле загаду вышэйстаячага міністэрства, у Бабруйску быў арганізаваны завод буйнапанэльнага домабудавання.

— Якімі поспехамі сустракае 30-гадовы юбілей калектыў сённяшняга адкрытага акцыянернага таварыства?

— Для апошніх трох гадоў характэрны стабільны і даволі значны тэмп росту аб’ёму вытворчасці прадукцыі ў натуральным выражэнні і супастаўных цэнах. Калі ўзяць у дынаміцы, то кожны год за кошт павелічэння прадукцыйнасці працы ідзе прырост аб’ёмаў вытворчасці зборнага жалезабетону і аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ — прыкладна ад 30 да 50 працэнтаў. Парадаваў калектыў і год мінулы, па выніках якога ад рэалізацыі атрымана больш як 1,3 мільярда рублёў прыбытку, а чыстага прыбытку — 358 мільёнаў рублёў. Сярэднія заробкі склалі 792 тысячы рублёў, а іх прырост да ўзроўню 2006 года склаў 116 працэнтаў пры даведзеным заданні 112 працэнтаў. Выкарыстанне вытворчых магутнасцяў павялічылася больш як на 23 працэнты. Дзякуючы гэтаму значна павялічылася колькасць рабочых месц.

— Анатоль Сцяпанавіч, далейшаму росту аб’ёмаў, трэба думаць, паспрыяе заводская праграма абнаўлення…

— Пачну з таго, што праектная магутнасць завода па выпуску канструкцый для будаўніцтва жылля, варта падкрэсліць, на новым абсталяванні, складае 106 тысяч квадратных метраў у год. Нарошчваючы вытворчыя аб’ёмы, калектыў выйшаў на выпуск 91 тысячы квадратных метраў жылля. Дарэчы, на старым абсталяванні, якое з 1978 года амаль што не абнаўлялася. Працуючы ў тры змены на выпуску канструкцый і іх мантажы, можна сказаць, даганяем заводскую праектную магутнасць. У сувязі з укараненнем праектантамі новых норм на будаўніцтве жылля працуем над удасканаленнем нашай тыпавой серыі. Гады з два таму яе перапрацоўку заказалі ў сталічным «Белдзяржпраекце» і ў хуткім часе забярэм усю неабходную дакументацыю. Зыходзячы з новых норм, кухня павінна быць не менш як 9 квадратных метраў, большымі стануць габарыты лесвічных клетак, праходы, палепшыцца знешні выгляд фасаду жылога будынка і г. д. Заказваем патрэбнае заводу абсталяванне для перааснасткі тэхналогіі выпуску буйнапанэльных вырабаў новай серыі. Поўны пераход на выпуск канструкцый новай серыі плануем ажыццявіць у 2010 годзе. Летась на мэты абнаўлення мы скарысталі больш як 6 мільярдаў рублёў інавацыйных, уласных і крэдытных сродкаў.

Пытанні абнаўлення, як кажуць, вырашаюцца ў вялікім і малым. У прыватнасці, заводам закуплена абсталяванне па вытворчасці сталярных вырабаў з полівінілхларыдных канструкцый. На асобным участку арганізавалі іх выпуск. Дадзены від прадукцыі прайшоў адпаведную сертыфікацыю, што дало магчымасць распачаць выраб вокнаў з ПВХ для будаўніцтва і здачы ў эксплуатацыю жылля, падрадчыкам якога з’яўляецца завод. Новаўвядзенне паспрыяла эканоміі заробленых сродкаў і арганізацыі новых працоўных месц.

— Наколькі эфектыўна працуе калектыў над выкананнем планаў будаўніцтва жылля?

— На беларускім рынку вынікова працуем у Магілёўскай, Гомельскай абласцях, у Мінску і, безумоўна, у родным Бабруйску, дзе збудоўваем больш за 60 працэнтаў аб’ёму таго жылля, што здаецца ў эксплуатацыю. З 2006 года актыўна працуем і на расійскім рынку. У Калінінградзе з нашых канструкцый збудаваны і ў 2007 годзе здадзены ў эксплуатацыю жылы дом агульнай плошчай 10,5 тысячы квадратных метраў. Варта заўважыць, што ад экспарту прадукцыі ў Калінінградскую вобласць мы перайшлі да экспарту паслуг. У цяперашні час сваімі сіламі працягваем мантаж жылля ў горадзе Балтыйску і вядзем плённыя перамовы з прыватнымі фірмамі па далейшым будаўніцтве жылля ў Калінінградскай вобласці. Летась на экспарт было пастаўлена прадукцыі на 726,7 тысячы долараў ЗША, а экспарт паслуг аказаны на суму 179,4 тысячы долараў ЗША. Ёсць таксама іншыя выгадныя прапановы ад будучых расійскіх партнёраў. Але маючы вялікія аб’ёмы будаўніцтва жылля ў Беларусі і Магілёўскай вобласці, у прыватнасці, мы пакуль што запісалі іх у свой перспектыўны план.  

— Анатоль Сцяпанавіч, што вы пажадаеце свайму калектыву і яго ветэранам з нагоды 30-гадовага юбілею?

— Найперш скажу пра тое, што кіраўніцтвам прадпрыемства няблага вырашаецца пытанне паляпшэння матэрыяльнага дабрабыту калектыву рабочых і спецыялістаў інжынерна-кіраўніцкага персаналу, у тым ліку цераз розныя выплаты і даплаты паводле калектыўнага дагавора, выдачу льготных пазык, афармленне дадатковых водпускаў, цераз выплату прэмій згодна з дасягнутымі паказчыкамі і г. д. Да прыкладу, па выніках 2007 года была выплачана прэмія, якую называюць «трынаццатай» зарплатай. Працаўнікі прадпрыемства маюць магчымасць на выгадных умовах умацоўваць сваё фізічнае і псіхалагічнае здароўе ў нашым аздараўляльным комплексе і набываць пуцёўкі ў санаторыі. Трымаем цесную сувязь з паважанымі ветэранамі, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, аказваючы ім як маральную, так і матэрыяльную падтрымку. Ад сябе асабіста, ад імя кіраўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання» шчыра віншую свой паважаны, працавіты і таварыскі калектыў рабочых і спецыялістаў інжынерна-кіраўніцкага персаналу, ветэранаў на заслужаным адпачынку з 30-гадовым юбілеем завода! Жадаю моцнага здароўя, дастатку, шчасця і радасці ў сем’ях і асабістым жыцці, прафесійнага росту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!  


Размову правёў Леанід КУЛЯВЕЦ.

Фота Дзмітрыя МЯКІНА.



02/03/08 | просмотров: 3186 | Комментировать

© 2006-2017, bobruisk.org