Весь Бобруйск  

Вернуться   Форум города Бобруйска > Городская жизнь > Тема недели

 
 
Опции темы Опции просмотра
  #11  
Старый 02.07.2008, 02:11
Аватар для Зяма
Зяма Зяма вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 30.10.2007
Сообщений: 3,092
Время Online: 1 h 55 m
сегодня историческая дата

Лю́блінская у́нія — пагадненьне аб аб'яднаньні Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага ў фэдэратыўную дзяржаву (Рэч Паспалітая абодвух народаў).
Заключанае 28 чэрвеня 1569 году і 1 ліпеня таго ж году зацьверджана асобна дэпутатамі польскага і літоўскага сеймаў на сейме, скліканым у Любліне Жыгімонтам Аўгустам.




У 1558 годзе Расея пачала вайну зь Лівонскім ордэнам. 10 студзеня 1569 году пачаўся Люблінскі Сойм, які зацягнуўся на 6 месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Калі паслы Вялікага княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэньня уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 году пакінулі Люблін. І тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае зьнешнепалітычнае становішча Княства, польскія фэадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выданьня ўказаў аб далучэньні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падольля й Кіеўшчыны. Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да летувіскіх і беларускіх зямель. Супольны Сейм распачаў работу, і 1 ліпеня 1569 году быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Згодна з уніяй, Вялікае княства Літоўскае й Польшча злучаліся ў адзін дзяржаўны арганізм — Рэч Паспалітую на чале з адным выбраным гаспадаром. Кароль павінен быў даваць адну прысягу для Польшчы й для княства. Асобны сейм Вялікага княства Літоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Унія абвясьціла ўвядзеньне адзінае манэты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай. Павінна была стаць агульнай зьнешняя палітыка.

[Ссылки могут видеть только зарегистрированные пользователи]
__________________
"Раньше в фантастике главным было радио. Но вот радио есть, а счастья нет."

Последний раз редактировалось Зяма; 02.07.2008 в 02:17.
Ответить с цитированием
 

Социальные закладки


Здесь присутствуют: 2 (пользователей: 0 , гостей: 2)
 

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.



Текущее время: 08:59. Часовой пояс GMT +3.


Powered by vBulletin®
Copyright ©2000 - 2024