Весь Бобруйск  

Вернуться   Форум города Бобруйска > Разное > Флейм

 
 
Опции темы Опции просмотра
  #34  
Старый 06.02.2009, 20:11
Аватар для Зяма
Зяма Зяма вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 30.10.2007
Сообщений: 3,092
Время Online: 1 h 55 m
Exclamation

Як TUTэйшыя змянялі свет.
Зямляк Лукашэнкі — прэзідэнт на Гаваях
6 февраля 2009 Общество
Кастусь ЛАШКЕВІЧ, TUT.BY

Як трапна заўважыў у кнізе “Імёны свабоды” Уладзімір Арлоў, мала хто здагадваецца аб тым, што зусім не Аляксандр Лукашэнка стаў першым беларусам-прэзідэнтам краіны. Магілёўца Мікалая Судзілоўскага Бог надзяліў процьмай талентаў. Ён ведаў дзесяць моў і ва ўсім, чым займаўся — палітыка, медыцына, геаграфія, хімія, этнаграфія, энтамалогія, біялогія — пакінуў па сабе прыкметны след. Нездарма быў празваны “першым і апошнім энцыклапедыстам XХ стагоддзя”. Рэвалюцыянер-рамантык да мозгу касцей, ён змагаўся за праўду і справядлівасць у дзесятку краінаў, назаўжды трапіўшы ў гісторыю як прэзідэнт Сенату Гавайскіх астравоў.


Мікалай Канстанцінавіч СУДЗІЛОЎСКІ (псеўданім — Нікалас РУСЕЛЬ)
Нарадзіўся 15 снежня 1850 г. у Магілёве (Расійская імперыя).
Памёр 30 красавіка 1930 г. у Цяньцзіне (Кітай)



Па слядах Каліноўскага

Будучы прэзідэнт нарадзіўся ў 1850 годзе ў шляхецкай сям’і сакратара Магілёўскай палаты грамадзянскага і крымінальнага суда Канстанціна Сцяпанавіча Судзілоўскага. Мікалай быў старэйшым з васьмі дзяцей Судзілоўскіх, якія валодалі маёнткам у вёсцы Фастава Мсціслаўскага павета. Здольны хлопец паспяваў дапамагаць маці з гаспадаркай, бацьку з працай і пры гэтым паспяхова вучыцца. У 1868 годзе, пасля сканчэння на выдатна Магілёўскай гімназіі, Судзілоўскі паступае на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэту. У сталіцу імперыі ён выпраўляўся чалавекам з уласнымі поглядамі, на якія так паўплывала антыцарскае паўстанне 1863-64 гадоў (на Беларусі яго ўзначаліў Кастусь Каліноўскі). Творы Герцэна, Чарнышэўскага, Дабралюбава зрабілі яго прыхільнікам народніцтва.


“Хаджэнні” па Расіі і Украіне

У Пецярбурзе беларус упершыню трапляе ў поле зроку паліцыі. Пасля ўдзелу ў студэнцкіх хваляваннях першакурсніку не застаецца нічога іншага, як кінуць юрыдычнае навучанне і перавесціся на медычны факультэт Кіеўскага універсітэта — больш нікуды не бралі. Напэўна, Судзілоўскі не вельмі смуткаваў з гэтай нагоды, бо лічыў навучальныя ўстановы царскай Расіі “прыладамі паліцэйскай муштры, інкубатарамі чынавенства”, дзе галовы людзей забіваюць “метафізічным, лінгвістычным і тэалагічным хлудам”.

Натхнёны рэвалюцыйнымі ідэямі, ініцыятыўны юнак засноўвае сацыялістычную студэнцкую арганізацыю — Кіеўскую камуну і пачынае “хаджэнні ў народ”. Ён вядзе антыцарскую прапаганду спачатку ў Херсонскай, а потым у Самарскай губернях, пакуль “ахранка” не выйшла на след народнікаў. Кіеўская камуна была разгромленая. Напрыканцы 1874 году цудам пазбегнуўшы арышту Мікалай Судзілоўскі бяжыць ў Лондан. Уцёкі на Захад бачыліся яму часовай мерай. Судзілоўскі планаваў вярнуцца ў імперыю і працягнуць рэвалюцыйную работу. Аднак лёс склаўся інакш.


Лондан і Балканы

На Туманным Альбіёне беларус зарабляў на пражыццё ў сталічнай бальніцы Св. Георгія і ўдзельнічаў у рабоце эмігранцкіх арганізацый. 23 студзеня 1875 года Судзілоўскі нават выступіў на сходзе, прысвечаным гадавіне паўстання 1863 году, на якім прамаўлялі функцыянеры Першага Інтэрнацыяналу — Марш, Энгельс, Урублеўскі… Аднак на Брытанскіх астравах ён не забавіўся. “З усіх гарадоў свету найбольш самотным пачуваешся ў Лондане”, — напісаў беларус і працягнуў падарожжа па жыцці. Наступным ягоным прыпынкам былі Балканы.


Ён сканчае адукацыю ў Бухарэсцкім універсітэце, абараняе доктарскую дысертацыю (“Аб антысептычным метадзе лячэння ў хірургіі”), узначальвае сталічны шпіталь і ініцыюе стварэнне румынскага сацыял-дэмакратычнага руху. У 1876-м ужо ў Балгарыі ягоны дом становіцца цэнтрам падрыхтоўкі Красавіцкага паўстання супраць турэцкага панавання, якое аднак скончылася паразай.
Лекарская практыка гарантавала Судзілоўскаму прыстойнае існаванне, але, паводле сакрэтных данясенняў жандарскага ўпраўлення Расіі, “для сябе і сямейства пакідае даходаў невялікую частку, усё ж астатняе ўжываецца на падтрымку партыі”.


Падчас чарговай Руска-турэцкай вайны, якая закранула і Румынію, у 1878-79 гг. Судзілоўскі вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод параненых расійскіх салдат і афіцэраў, выдаваў газету “Бессарабия”. Паколькі ў Расіі ён па-ранейшаму знаходзіўся ў спісе надзвычай небяспечных дзяржаўных злачынцаў (пад № 10), то змушаны быў узяць псеўданім Русель, які да апошніх дзён стаўся ягоным другім “я”.

За выратаванне соцень хворых і параненых румынскі ўрад узнагародзіў доктара Руселя залатым медалём. Але небяспека ад яго рэвалюцыйнай дзейнасці пераважыла заслугі перад дзяржавай, і неўзабаве беларуса разам з іншымі сацыялістамі высылаюць спачатку у правінцыю, а потым у Канстанцінопаль. Наш суайчыннік вандруе па Еўропе — Парыж, Жэнева, зноўку Балгарыя, Грэцыя, але паўсюль адчувае подых жандараў.
__________________
"Раньше в фантастике главным было радио. Но вот радио есть, а счастья нет."
Ответить с цитированием
 

Социальные закладки


Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1)
 

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.



Текущее время: 02:38. Часовой пояс GMT +3.


Powered by vBulletin®
Copyright ©2000 - 2024