Весь Бобруйск |
#106
|
||||
|
||||
Lemel и Лора. Какая разница откуда его отец. Сам Моше Даян не уроженец Бобруйска и поставим в споре точку. Согласны?
|
#107
|
|||
|
|||
Я - за.
|
#108
|
||||
|
||||
Люди, которые запомнились..
На углу улиц Пушкина и Дзержинской продавал газированную воду Динабурский. Он жил в доме по ул. Дзержинского напротив остановки троллейбуса. У него не было правой ноги и был деревянный протез. Запомнился тем, что очень оригинально мешал ложечкой, когда наливал воду с сиропом. Всегда был в чистой, белой ситцевой курточке. У него ещё были два сына: Арон. А второго забыл. Занимались не очень хорошими делами.
|
#109
|
|||
|
|||
Цитата:
__________________
Настоящий Друг, которого можно купить за деньги, это СОБАКА |
#110
|
||||
|
||||
Собака никогда не может быть другом: ни за деньги, ни бесплатно. Это хищное животное.
|
#111
|
|||
|
|||
ДА НЕТ\\
|
#112
|
|||
|
|||
Люди чести и долга
Сколько в городе было специалистов по медицине, которых и в "столицах" не найдешь и за границей, в те времена. Они спасали людей в условиях отсутствия хорошего оборудования и медикаментов.
Вспомнился врач-отоларинголог (как раньше называли: врач ухо-горло-нос), работавший в больнице - Гельфанд (имя не помню). Специалист в своей области, что сегодня, к сожалению, редкость. Жаль, не помню имен врачей-инфекционистов спасших мне жизнь в подростковом возрасте во время заражения редкой болезнью. Можно вспомнить также и стоматологов из детской поликлиники на Советской - пломбы стояли десятилетия. И очень, очень многих врачей, фельдшеров, медсестер и т.д. Огромное им СПАСИБО!!!
__________________
Всё ещё впереди ... |
#113
|
|||
|
|||
Когда то работал в горбольнице долгие годы Беленький, а потом там же работал до пенсии в приёмном покое его сын.
Ещё был известный человек Меер Фаер. Занимался благотворительностью. Перевозил на велосипеде кости погибших во время войны , (там где строили Шинный к- т) - на гор. кладбище. |
#114
|
||||
|
||||
Цитата:
Работал часовым мастером, жил в районе бани на Карла Маркса. Являлся организатором захоронения останков евреев замученых в годы второй мировой войны, а также памятника в память о них, при входе на еврейское кладбище.
__________________
Учение - изучение правил; опыт - изучение исключений. |
#115
|
|||
|
|||
Герчык Міхаіл (таксама Герчык Майсей), нарадзіўся 07.06.1932 г. у горадзе Бабруйску ў сям'і рабочага.
У час Вялікай Айчыннай вайны разам з маці і малодшым братам быў у эвакуацыі ў калгасе імя Мічурына Нова-Пакроўскага раёна Арэнбургскай (тады Чкалаўскай) вобласці, працаваў у сельскай гаспадарцы. Восенню 1944 г. сям'я вярнулася дадому. Скончыў Менскую педагагічную навучальню (1953), аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Працаваў у піянерскай газеце «Зорька», быў рэдактарам на Беларускім радыё. З 1964 г. - рэдактар выдавецтва «Беларусь», з 1972 г. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1964 г. У друку выступае з 1949 г. (верш у газеце «Зорька»). Піша на расейскай і беларускай мовах. Выдаў для дзяцей аповесці «Ветер рвет паутину» (1963), «Портрет Фиделя» (1964), «Повесть о золотой рыбке» (1968), «Солнечный круг» (1970), зборнікі аповесцей і апавяданняў «Земное притяжение» (1965), «Ветка зеленого дерева» (1977), «Дзе жывуць чараўнікі» (1980), «Самое синее небо» (1982). Аўтар раманаў «Отдаешь навсегда» (1970, адзначаны прэміяй на Ўсесаюзным літаратурным конкурсе імя М.Астроўскага), «Обретение надежды» (1976), «Вяртанне да сябе», дакументальна-публіцыстычнай аповесці «Час гаспадароў» (1983), сцэнарыя мастацкага фільма «Научись танцевать» (1985). |
#116
|
|||
|
|||
Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт (псеўд. Навум Прыгаворка; 04.02.1808 [паводле інш. звестак 1807] - 29.12.1884), прадстаўнік культурна-асветнай плыні ў грамадскай думцы Беларусі, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, заснавальнік нацыянальнай драматургіі і тэатра. Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы (Бабруйскі р-н) у сям'і дробнага шляхціца. Закончыў Бабруйскую павятовую школу (1824). Вучыўся ў Пецярбургскім (ці Віленскім) універсітэце на медыцынскім факультэце. З 1827 служыў у Менскай епархіяльнай кансісторыі, Менскай крымінальнай палаце. У 1840 пакінуў службу, набыў фальварак Люцынка каля г. Івянца. Тут разгарнулася яго культурна-асветная, літаратурная і тэатральная дзейнасць і прайшлі ўсе наступныя гады жыцця. У час паўстання 1863-1864 абвінавачваўся ў распаўсюджванні «шкодных для ўрада» ідэй, быў арыштаваны, знаходзіўся пад следствам, потым выпушчаны пад нагляд паліцыі. Пісаў па-беларуску і па-польску. Творчую дзейнасць пачаў з оперных лібрэта, першыя з якіх не захаваліся. У 1846 у Вільні надрукаваны яго драматычны твор «Сялянка» («Ідылія»; пастаноўка ажыццёўлена ў Менску ў 1852). У 1850-я гады стварыў шэраг паэтычных твораў, вершаваных аповесцей і апавяданняў - «Вечарніцы» і «Гапон» (1855), «Купала» (1856), «Шчароўскія дажынкі» (1857), «Травіца брат-сястрыца» і «Быліцы, расказы Навума» (нап. 1857). Пісаў таксама творы на польскай мове: «Благаславёная сям'я» і «Славяне ў XIX ст.» (1856). У 1859 пераклаў на беларускую мову паэму А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Арганізаваў тэатральную трупу - першы беларускі тэатр, які наладжваў спектаклі ў Люцынцы, а таксама ў Менску, Бабруйску і інш. месцах. У 1860-1870-я гады напісаў камедыі «Пінская шляхта» і «Залёты». Значная частка яго твораў, у т.л. камедыі, не ўбачылі свету пры жыцці аўтара.
«Жывучы сярод люду, які размаўляе па-беларуску, прасякнуты яго ладам думак, марачы аб долі гэтага братняга племені, анямеўшага ў маленстве ад невуцтва і цемнаты, вырашыў для заахвочвання яго да асветы ў духу яго звычаяў, паданняў і разумовых здольнасцей пісаць на яго ўласнай гаворцы» |
#117
|
|||
|
|||
Зарыцкі Аляксей, нарадзіўся 22.03.1911 г. у гарадскім пасёлку Хоцімск Хоцімскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і служачага.
У 1928 г. скончыў сярэднюю школу ў Бабруйску, працаваў электраманцёрам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1936 г. скончыў Маскоўскі інстытут замежных моў. З 1938 па 1946 г. служыў у Савецкай Арміі. у 1941-1942 гг. удзельнічаў у баях пад Арлом і Масквой, будучы памочнікам начальніка разведаддзела штаба аднаго з паветрана-дэсантных карпусоў. Затым у якасці інструктара армейскага палітаддзела прымаў удзел у баявых аперацыях на Волхаўскім і Ленінградскім франтах. Быў супрацоўнікам, пасля загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Сябра СП СССР з 1935 г. Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Памёр 29.10.1987 г. Першы верш надрукаваў у 1927 г., а ў 1932 г. выйшаў першы зборнік вершаў «Эпічныя фрагменты». У пасляваенны час выдаў кнігі паэзіі «Дняпроўскае рэха» (1946), «Арліная крыніца» (1947), «Наш сын» і «Світанскія сады» (1950), «Вершы і паэмы» (1952), «Залатое дно» (1955), «Праз бурныя парогі» (1957), «Пасылка ў рай» (1960), «Размова з сэрцам» (1961), «Вяртанне на зямлю» (1966), «Мая асяніна» і «У дарогу» (1973), «Талоны на бяссмерце» і «Пераклічка гадоў» (1974), «Каля вячэрняга кастра» (1979), «Трывожная госця» (1986). У 1965 г. выдадзена кніга апавяданняў на расейскай мове «Вересковый мед», У 1985 г. - кніга ўспамінаў, крытычных артыкулаў, нарысаў «За словам-падарункам». У 1969 і ў 1981 гг. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Перакладаў з расейскай, украінскай, летувіскай, нямецкай, польскай, лужыцка-сербскай моў. Асобнымі кнігамі выйшлі зборнік А.Туманяна «Казкі і легенды» (1958), паэма К.Данелайціса «Чатыры пары года» (1961), балада А.Міцкевіча «Свіцязанка» (1976) і кніга выбраных перакладаў «У свет па песні» (1978). |
#118
|
|||
|
|||
Лынькоў Рыгор, нарадзіўся ў 1909 г. на чыгуначнай будцы каля вёскі Старое Сяло Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і чыгуначніка.
З 1922 да 1925 г. жыў у брата (М.Лынькова) у вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна, вучыўся ў сямігодцы, пасля ў сярэдняй школе ў Бабруйску, працаваў у хаце-чытальні ў Бабруйскім раёне. Служыў у Чырвонай Арміі. Дэмабілізаваўшыся, працаваў у рэдакцыі газеты «Камуніст» (Бабруйск), у 1936-1941 гг. - адказны сакратар газеты «Літаратура і мастацтва» ў Менску. Прапаў без вестак у 1941 г. на фронце. Першую нізку вершаў надрукаваў у 1926 г. у літаратурным зборніку бабруйскай філіі «Маладняка» - «Уздым». Змяшчаў паэтычныя творы ў штомесячніках «Вясна» і «Ударнік» - літаратурных дадатках да газеты «Камуніст» (1928-1931). Пераклаў на беларускую мову апавяданне Л.Панцялеева «Пакет» (1938), п'есу М.Святлова «Казка» (пастаўлена ў 1941), паасобныя творы ўкраінскіх, грузінскіх, казахскіх, польскіх, нямецкіх, гішпанскіх паэтаў, удзельнічаў у перакладзе «Выбраных твораў» У.Маякоўскага (1940). |
#119
|
|||
|
|||
Маракоў Валер, нарадзіўся 27.03.1909 г. у вёсцы Акалонія (цяпер у межах Менска) у сям'і рабочага.
Працоўны шлях пачаў мулярам. Вучыўся ў Менскім беларускім педагагічным тэхнікуме, у 1934 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Менскага педагагічнага інстытута. Працаваў настаўнікам у Бабруйску. Быў сябрам «Маладняка». У 1937 г. рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.04.1957 г. Сябра СП СССР з 1934 г. Расстраляны 29.10.1937 г. Першыя вершы надрукаваў у 1925 г. Выйшлі зборнікі вершаў «Пялёсткі» (1926), «На залатым пакосе» (1927), «Вяршыні жаданняў» (1930), «Права на зброю» (1933), «Лірыка» (1959), «Вяршыні жаданняў» (вершы і паэмы, 1989). Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М.Галоднага, А.Новікава-Прыбоя, П.Тычыны. |
#120
|
|||
|
|||
Мікуліч Барыс, нарадзіўся 19.08.1912 г. у горадзе Бабруйску ў сям'і фельчара.
У 1929 г. скончыў сярэднюю школу і стаў працаваць у рэдакцыі бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». Быў сябрам «Маладняка». У 1930 г. пераехаў у Менск. Працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва», у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Вучыўся на літаратурных курсах у Маскве (1934-1935). У 1936 г. рэпрэсіраваны. Асуджаны да 10 год пазбаўлення волі. У 1943 г. пераведзены ў катэгорыю ссыльнага. У чэрвені 1947 г. вярнуўся на Беларусь, у лістападзе была знята судзімасць. У красавіку 1949 г. арыштаваны паўторна, высланы ў Сібір. Апошнія гады жыцця прайшлі ў сяле Машукоўка Тасееўскага раёна Краснаярскага краю. Рэабілітаваны ў 1945 г. Сябра СП СССР з 1934 г. Памёр 17.06.1954 г. Першыя празаічныя творы надрукаваў у 1927 г. у газеце «Камуніст» (Бабруйск). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Удар» (1931), «Чорная вірня» (1931), «Яхант» (1935), аповесцей «Наша сонца» (1932), «Дужасць» (1934), «Дружба» (1936), «Адвечнае» (часопіс «Полымя», 1972), эцюда «Ускраіна» (1932). У «Выбранае» (1959) увайшлі і творы, якія не ўключаліся ў папярэднія кнігі, - аповесці «Цяжкая гадзіна», «Развітанне», «Жыццяпіс Вінцэся Шастака», навела «Гадзюка ў кароне» і апавяданне «Зорка». У 1985 г. выйшлі «Аповесці». У 1987-1988 гг. часопіс «Неман» апублікаваў яго «Повесть для себя». Пераклаў на беларускую мову раман А.Вясёлага «Краіна родная» (з Р.Вахтам, 1932), аповесць У.Лідзіна «Магіла невядомага салдата» (1934). |
Социальные закладки |
Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1) | |
|
|