| Весь Бобруйск |
|
|
|
#1
|
|||
|
|||
|
Цитата:
__________________
Галоўнае наперадзе... |
|
#2
|
|||
|
|||
|
А чаму не? Красцi канешне справа благая, але калi гаворка пра само жыццё, пра iснаванне чалавека, то лiчу дапушчальным што-небудзь стыбрыць з агарода, а яшчэ лепей у тых хто вогуле кавуноу тых не вырашчвау а толькi прадае. Тым больш, лепей каяцца у гэтых грахах, чым у любых iншых
.
__________________
Мы, русские, никогда не обманываем друг друга... |
|
#3
|
|||
|
|||
|
Каяцца заўсёды ў нечым прыходзіцца. Чым бліжэй ты да сьвятла, тым мацней бачыш бруд на каўнеры сваёй, здаецца, такой бялюткай кашулі. Добра, што Сьвятло ласкавае і літасьцівае, ня сьлепіць...
Дзякую вам за размову, Віця! Так доўга ды па-беларуску мяне яшчэ ніхто не вытрымліваў. РЭСПЭКТ))) ... і віншую з усімі набліжаючыміся сьвятамі !
__________________
Галоўнае наперадзе... |
|
#4
|
|||
|
|||
|
Так сама вIншую мiлую панi з Калядамi, жадаю Ёй усiх благ i магчымых поспехау у наступаючым Новым Годзе. Мне таксама была вельмi прыемна. Ал ж гэта не развiтанне?
__________________
Мы, русские, никогда не обманываем друг друга... |
|
#5
|
|||
|
|||
|
Навошта разьвітвацца? Трэ' размовы размаўляць... пачынайце
__________________
Галоўнае наперадзе... |
|
#6
|
|||
|
|||
|
Хачу распаведаць як я не стау палаунiчым.
Бацька мой памёр рана, дзядзька, каб хоць трохi яго падмянiць, час ад часу брау мяне падлетка да сабе на хутар - вельмi маляунiчае месца. У яго, заузятага паляунiчага, быу дурнаваты сабака Дунайка i цэлы арсенал рознакалiбернай зброi, баявых прыпасау, розных трафеяу што тады вельмi мяне раззадорвала i займала. Чалавек быу вельмi заняты, галоуны ветэрынарны урач раёна ды i гаспадарка, пчолы, але знаходзiу трохi часу каб паблытацца з ружжом. Аднойчы угаварыу яго узяць и мяне, было тады гадоу 12, можа трохi меньш. Вось шоргаем мы утрох (ён, я i Дунайка) па жнiвеньскай жытнёвай сцярне, пералескi, палi, сонейка. Глядзiм сабака наш стау як укапаны у зямлю, а пярэднюю правую нагу падагнуу пад бруха - зрабiу значыцца "стойку". Дзядзька заладавау у ствалы патроны i дубальтоуку сваю падняу. Дунайка трохi пастаяушы рвануу напшут i ... , падняушы з травы здаравеннага рудога ката (мышкавау злодзей), адразу загнау яго на самую вяршыню блiжэйшай бярозы. Гэта былi апошнiя iмгненнi жыцця беднай пачвары. Мой любiмы дзядзька без разважанняу даубануу з дзьвух руль па бярозе, i у тым месцы дзе сядзеу нi у чым НЕ ПАВIННЫ кот стварылася дзiра з ператрушчанага лiсця ветак i нейкага пуха. Дунайка прыцягнуу тое што ад рудога засталося i пачэсна паклау перад намi. Паляванне скончылася. Усю дарогу дамоу галоуны ветэрэнар распавядау якую шкоду роднай прыродзе прыносяць гэтыя адзiчалыя за лета каты, як яны ядуць маленькiх зайчыкау, птушак, як iх трэба знiшчаць. Што ён не мог не страляць, бо гэта трэ деля выхавання сабакi. Усе гэта я разумеу, але на душы было паскудна.
__________________
Мы, русские, никогда не обманываем друг друга... |
|
#7
|
|||
|
|||
|
Ну і добра, што не сталі, рыбалка лепш. Каты прыгожыя істоты, у нас у двары іх зашмат, тлустыя, пухнатыя, важныя. Не скажаш, што па сьметніцам тусуюцца)))...
Год дванаццаць таму мы атрымалі ў спадчыну маленькую хатку на ўскрайку невялічкай вёсачкі. Прыехалі гараджане гараджанамі, нічога ня ўмелі, але за ўсё браліся. Бульбу пасадзілі))). Прывезьлі з сабой і котку Лёўку (бралі кацяня мужчынскага полу, а потым...у-упс - памылачка выйшла). Лёўка была вельмі характарнай асобай, тры разы пагладзіш на чацьвёрты ўчэпіцца ў руку. Мышэй яна ніколі не бачыла... К восені ў хату пайшлі мышы. Нармалёвыя мышы з'яўляліся прабежкамі ды зьнікалі, а адна дзіўная засталася. Яна бегала па падлозе, нешта вышуквла, ела, нат' з рукі брала. Лёўка спачатку зацікавілася ёю, але хутка гэтая цікаўнасьць прайшла. К вечару мышка пачала шукаць сабе начлег. Каб было пацяплее ды паўтульнее. Адшукала... Прыстроілася пад бок да Лёўкі. Тая спачатку лагодна і цярпліва ўспрымала гэтае варушэньне каля сябе. Потым ёй гэта надакучыла і яна... Карацей, ад мышкі застаўся толькі хвост . А мы ўжо і прызвычаіліся да яе мітусьні=((.
__________________
Галоўнае наперадзе... |
![]() |
| Социальные закладки |
| Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1) | |
| Опции темы | |
| Опции просмотра | |
|
|