| Весь Бобруйск |
|
|
|
#1
|
|||
|
|||
|
Куляшоў Фёдар, нарадзіўся 18.06.1913 г. у вёсцы Вялікія Стралкі Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Рана застаўшыся без бацькоў, быў пастухом і парабкам. У 1925-1930 гг. выхоўваўся ў дзіцячых дамах у Бабруйску і Пірэвічах. У 1931-1933 гг. - літаратурны супрацоўнік газеты «Камунар» (Рагачоў) і ўласны карэспандэнт газеты «Савецкая Беларусь». Пасля заканчэння Ленінградскага абласнога настаўніцкага інстытута (1935) працаваў у школе выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры. Адначасова вучыўся завочна ў Ленінградскім педінстытуце (скончыў у 1944). У 1938 г. быў рэпрэсіраваны. Адбываў зняволенне пад Варкутой. Пасля вызвалення (1943) выкладаў расейскую мову і літаратуру ў Кундравінскай сярэдняй школе Міяскага раёна Чэлябінскай вобласці, з лютага 1944 г. - у Чэлябінскім механіка-машынабудаўнічым інстытуце, у 1945-1950 гг. - у Кустанайскім педінстытуце. Адзін год загадваў кафедрай расейскай літаратуры Кзыл-Ардынскага педінстытута. У 1951-1955 гг. - выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1955-1961 гг. - Сахалінскага педінстытута. З 1961 г. - зноў у БДУ (у 1966-1969 загадваў кафедрай расейскай класічнай літаратуры), у 1985-1990 гг. - кансультант пры гэтай кафедры. Доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1955 г. Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 1932 г. Піша на расейскай і беларускай мовах. Аўтар літаратурна-крытычных прац, артыкулаў і рэцэнзій. Выдаў крытыка-біяграфічныя нарысы «Жизнь и творчество Л.Н.Толстого» (1953), «Сатирическая поэзия Н.А.Некрасова» (1954), «Жизнь и творчество А.П.Чехова» (1954), «Антон Павлович Чехов» (Паўднёва-Сахалінск, 1959), «Буревестник революции» (1968), манаграфіі «Міхась Лынькоў» (1961, перапрацаванае выданне ў 1974 і 1979), «Творческий путь А.М.Куприна» (1963, перапрацаванае выданне ў 2 тамах у 1983 і 1987), «Іван Мележ» (1968), «Подвиг художника: Литературный путь И. Мележа» (2-е выданне дапоўненае і перапрацаванае ў 1982), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Эцюды аб прозе» (1964), «Літаратурныя партрэты» (1983), «У дарозе» (1988), нарыс «Современная белорусская проза» (Масква, 1970), вучэбныя дапаможнікі для студэнтаў-філолагаў «М.Ц.Лынькоў: Семінарый» (1963), «Лекции по истории русской литературы конца XIX - начала XX в.» (ч. 1, 1976, ч. 2, 1980), «Л.Н.Толстой: Из лекций по русской литературе XIX века» (1978). Склаў зборнікі «А.П.Чехов о литературе и искусстве» (1954), «Максім Горкі і Беларусь» (1968), «А.И. Куприн о литературе» (1969), «Леў Талстой і Беларусь» (1980), а таксама кнігі прозы А.Купрына «Листригоны», Л.Андрэева «Красный смех», І.А.Буніна «Избранное», В.Верасаева «К жизни», Г.Караленкі «Избранное», двухтомніка «Повести о любви» і інш. |
|
#2
|
|||
|
|||
|
Спасылкі:
1) Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. 2) Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. 3) Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. Некаторыя дадзеныя вельмі старыя, таму калі што не так, прабачаюся. Яшчэ забыўся на Алеся Адамовіча (!) (яго сям'я жыла ў Глушы). Калі што яшчэ пападзецца пад руку, закіну! |
|
#3
|
|||
|
|||
|
Дзякуй, Змiтрок.
__________________
Мы, русские, никогда не обманываем друг друга... |
|
#4
|
|||
|
|||
|
Ігнат Грынявіцкі
1856 - 1.3.1881 Рэвалюцыянер-нарадаволец. Нарадзіўся ў маёнтку Басін Бабруйскага павета ў сям’і дробнамаянтковых дваран. Студэнтам Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута (1875-80) удзельнічаў у польска-літоўска-беларускіх і рускіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, збіраў грошы палітычным вязням, фабрыкаваў пашпарты рэвалюцыянерам. З 1879 член партыі "Народная воля". Адзін з заснавальнікаў беларускай фракцыі, нацыянальная праграма якой надрукавана ў 1884 у часопісе "Гомон" (№ 2). У траўні 1880 Г. пакідае інстытут і, перайшоўшы на нелегальнае становішча, ператвараецца ў віленскага мешчаніна Ельнікава. Разам з А.І.Жалябавым, С.Л.Пяроўскай і інш. ўваходзіць у цэнтральны нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нарадавольскай "Рабочей газеты", уключыў у выданне газеты земляка А.С.Барэйшу. Уваходзіў у групу, якая ўсю зіму 1880-81 сачыла за выездамі цара. 26.2.1881 на кватэры Г. адбыўся сход арганізатараў замаху на расейскага цара Аляксандра ІІ. Адзін з 4 выканаўцаў, якім "Народная воля" даручыла тэрарыстычную аперацыю. У сваім запавеце напісаў: "Аляксандр ІІ павінен памерці. Ён памрэ, а разам з ім памрэм і мы, яго ворагі, яго забойцы... Гісторыя сведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяраў..." 1.3.1881 бомбай, якую кінуў Г., забіты цар Аляксандр ІІ, а Г. смяротна паранены. |
|
#5
|
|||
|
|||
|
[Ссылки могут видеть только зарегистрированные пользователи]
|
|
#6
|
||||
|
||||
|
Алесь Адамович в полной мере тоже может считаться бобруйчанином.
__________________
Желаю чтобы все!П.П.Шариков |
![]() |
| Социальные закладки |
| Здесь присутствуют: 2 (пользователей: 0 , гостей: 2) | |
| Опции темы | |
| Опции просмотра | |
|
|