Весь Бобруйск |
#11
|
||||
|
||||
сегодня историческая дата
Лю́блінская у́нія — пагадненьне аб аб'яднаньні Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага ў фэдэратыўную дзяржаву (Рэч Паспалітая абодвух народаў).
Заключанае 28 чэрвеня 1569 году і 1 ліпеня таго ж году зацьверджана асобна дэпутатамі польскага і літоўскага сеймаў на сейме, скліканым у Любліне Жыгімонтам Аўгустам. У 1558 годзе Расея пачала вайну зь Лівонскім ордэнам. 10 студзеня 1569 году пачаўся Люблінскі Сойм, які зацягнуўся на 6 месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Калі паслы Вялікага княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэньня уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 году пакінулі Люблін. І тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае зьнешнепалітычнае становішча Княства, польскія фэадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выданьня ўказаў аб далучэньні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падольля й Кіеўшчыны. Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да летувіскіх і беларускіх зямель. Супольны Сейм распачаў работу, і 1 ліпеня 1569 году быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Згодна з уніяй, Вялікае княства Літоўскае й Польшча злучаліся ў адзін дзяржаўны арганізм — Рэч Паспалітую на чале з адным выбраным гаспадаром. Кароль павінен быў даваць адну прысягу для Польшчы й для княства. Асобны сейм Вялікага княства Літоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Унія абвясьціла ўвядзеньне адзінае манэты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай. Павінна была стаць агульнай зьнешняя палітыка. [Ссылки могут видеть только зарегистрированные пользователи]
__________________
"Раньше в фантастике главным было радио. Но вот радио есть, а счастья нет." Последний раз редактировалось Зяма; 02.07.2008 в 02:17. |
Социальные закладки |
Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1) | |
|
|