Показать сообщение отдельно
  #211  
Старый 28.12.2007, 19:52
Leta Leta вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 01.06.2007
Сообщений: 100
Время Online: N/A
Ну і добра, што не сталі, рыбалка лепш. Каты прыгожыя істоты, у нас у двары іх зашмат, тлустыя, пухнатыя, важныя. Не скажаш, што па сьметніцам тусуюцца)))...

Год дванаццаць таму мы атрымалі ў спадчыну маленькую хатку на ўскрайку невялічкай вёсачкі. Прыехалі гараджане гараджанамі, нічога ня ўмелі, але за ўсё браліся. Бульбу пасадзілі))). Прывезьлі з сабой і котку Лёўку (бралі кацяня мужчынскага полу, а потым...у-упс - памылачка выйшла). Лёўка была вельмі характарнай асобай, тры разы пагладзіш на чацьвёрты ўчэпіцца ў руку. Мышэй яна ніколі не бачыла...
К восені ў хату пайшлі мышы. Нармалёвыя мышы з'яўляліся прабежкамі ды зьнікалі, а адна дзіўная засталася. Яна бегала па падлозе, нешта вышуквла, ела, нат' з рукі брала. Лёўка спачатку зацікавілася ёю, але хутка гэтая цікаўнасьць прайшла. К вечару мышка пачала шукаць сабе начлег. Каб было пацяплее ды паўтульнее. Адшукала... Прыстроілася пад бок да Лёўкі. Тая спачатку лагодна і цярпліва ўспрымала гэтае варушэньне каля сябе. Потым ёй гэта надакучыла і яна... Карацей, ад мышкі застаўся толькі хвост. А мы ўжо і прызвычаіліся да яе мітусьні=((.
__________________
Галоўнае наперадзе...
Ответить с цитированием