Показать сообщение отдельно
  #35  
Старый 15.06.2007, 17:30
Zmicier Zmicier вне форума
Member
 
Регистрация: 15.12.2006
Адрес: Бабруйск
Сообщений: 59
Время Online: N/A
'— Ці шмат ёсьць народаў?

— На сьвеце ёсьць шмат розных народаў, і кажны дбае пра сваё дабро, пашыраючы нават часта свае уплывы на суседнія народы, каб карыстаць з іхных багацьцяў і працы, вывышаючы сябе, а паніжаючы іншых. Так, прыкладам, нашыя суседзі — расейцы і палякі — заўсёды стараліся пашыраць свае уплывы сярод беларусаў. Яны выкарыстоўвалі нашых людзей, нашыя багацьці, ды, пануючы у нашым краі, сьпіхалі беларусаў на апошняе месца, стараліся русыфікаваць або палёнізаваць беларусаў. Яны стараліся угаварыць нясьведамых нашых братоў, каб выракаліся свайго роднага: мовы, песьні і граматы, а заміж нашага роднага падсоўвалі сваё чужацкае. Гэткіх авечак у воўчай скуры трэба высьцерагацца.

— Хто можа належыць да таго ці іншага народу або нацыі наагул і да беларускага народу у паасобку?

— Прыналежнасьці да таго ці іншага народу або нацыі нельга выбіраць паводле свайго успадабаньня. Прыналежным да таго ці іншага народу стаецца кажны чалавек ужо ад свае прыроды, ад свае крыві, целам і душой сваёй. Гэта значыць, у каго плыве беларуская кроў, хто гаворыць пабеларуску, — той гэтым самым прыналежыць да беларускага народу.
Сьведамым грамадзянінам народу свайго становіцца беларус толькі тады, калі ён усьведаміцца, — гэта значыць, пазнае добра, хто ён сам ды пачуе духовую і кроўную сувязь з усім сваім народам.
Народная сьведамасьць збліжае і злучае людзей у вадну моцную сям'ю. Даражэйшы і мілейшы нашаму сэрцу будзе кажны беларус, хоць-бы ён найдалей ад нас жыў, бо ён прыналежыць да нашага народу беларускага, бо гэта наш брат з народнасьці. Усе іншыя народы, хоць-бы яны і жылі на Беларусі, аднак яны нам чужыя, бо яны спагадаюць і любяць кажны свой народ і сваю Бацькаўшчыну, а ня нашую.

— Якая нашая мова?

— Нашая мова адна з найчысьцейшых у славянскай сям'і моваў. Яна харошая, мілагучная, вельмі сьпеўная і гібкая, пра што вельмі надаецца да паэзіі і сьпеваў. Дзеля таго, што мова нашая захавала даўнейшы славянскі характар, яна — як маці у славянскай сям'і моваў. Да яе, як дзеці да маткі,- падобныя усе славянскія мовы: маскоўская, сэрбская, чэская. украінская, польская і інш. Але пры гэтым яна зусім асобная, самабытная мова, як і кажная іншая. Ворагі нашага народу лгуць, што мова нашая не самабытная, калі кажуць: "гэта мешаніна маскоўскай і польскай моваў". Гэтак могуць гаварыць толькі нашыя зладумцы, або цёмныя людзі. Шмат вучоных людзей розных нацыянальнасьцяў навучаліся нашае мовы і пісалі аб ёй вучоныя кнігі, і усе яны у вадзін голас кажуць, што мова беларуская зусім самабытная, асобная мова, такая-ж самая асобная славянская мова, як польская ці маскоўская.

Даўней нашая мова была аднэй з самых культурных усходня-славянскіх моваў, ёю гаварылі князі нашыя, князі і вяльможы Вялікага Княства Беларускага (літоўскага), ды каралі польскія. Беларуская мова была мовай дыплёматычнай на усходзе Эўропы.

У беларускай мове у Вялікім Княстве Беларускім (літоўскім) пісаліся усе законы, вяліся усе урады і суды, адбываліся соймы і інш. Ад тых часоў захавалася багата дакумэнтаў, кніг, граматаў і усе яны пісаныя чысьцюсенькай нашай беларускай мовай.

— Ці маюць беларусы сваю літаратуру (пісьменства)?

— Мы, беларусы, маем багатае сваё асобнае пісьменства. Беларускае пісьменства, літаратура, старэйшае за польскае і маскоўскае. 3 усіх славянскіх народаў адны толькі чэхі мелі раней за беларусаў падрукаваную біблію у сваёй мове.

Чэская біблія выдрукавана у 1488 г.
Беларуская » 1517 г.
Украінская » 1555 г.
Польская » 1561 г.
Літоўская » 1660 г.
Маскоўская » 1751 г.

Беларусы даўнейшымі часамі мелі вельмі багатае сваё пісьменства. У XVI стагодзьдзі былі напісаныя і надрукаваныя у беларускай мове усе законы, духоўныя кнігі (праваслаўныя, каталіцкія, уніяцкія і рэфармацкія), гістарычныя, навуковыя і усякія іншыя. Пасьля наш народ заняпаў, яго задушылі, заціснулі, пры гэтым і пісьменнасьць заглушылі. Калі нашая бацькаўшчына падпала пад Расею (Маскоўшчыну), дык нават зусім было забаронена што-небудзь пісаць і друкаваць пабеларуску. Толькі у 1905 годзе, у часе расейскай рэвалюцыі, беларусы дамагліся права друкаваць кнігі ў сваёй мове. За кароткі час ад 1905 г. беларускія пісьменьнікі напісалі багата харошых і цікавых кніжак, стварылі новую беларускую літаратуру. Цяпер беларусы маюць не малую і новую сваю літаратуру, і шмат газэтаў і часапісаў.
Ответить с цитированием