Показать сообщение отдельно
  #34  
Старый 15.06.2007, 16:23
Zmicier Zmicier вне форума
Member
 
Регистрация: 15.12.2006
Адрес: Бабруйск
Сообщений: 59
Время Online: N/A
1999 - 24 траўня, у рэчышчы выкаранення беларускай мовы і гвалтоўнай русіфікацыі праз установы выхавання дзяцей у Гомельскім дзіцячым садку № 99 Францішка Яўсеенку, якога бацькі выхоўвалі ў беларускай мове, «педагогі» прызналі непаўнавартасным і прызначылі ў групу псіхічна недаразвітых дзяцей. Шчырая праява расізму.
2000 - 6 студзеня, канчатковае знішчэнне помніка архітэктуры XVIII стагоддзя Малога Гасцінага двара на пл. Свабоды ў Менску. Вызваленае месца аддалі пад аўтастаянку.
2001 - 20 верасня, з нагоды пашырэння менскай кальцавой шашы ўлада распачала вынішчэнне ўрочышча Курапаты - мясціны, дзе ў 1937-1941 гадах праводзіліся масавыя расстрэлы савецкіх грамадзян сталінскімі карнымі органамі. Тут было забіта 200 тысяч чалавек - святароў, калгаснікаў, рабочых, інтэлегенцыі, афіцэраў. Улады, адбельваючы бальшавіцкую дыктатуру, свядома нічога не рабілі для ўшанавання памяці ахвяраў генацыду. Шаша на брацкіх магілах людзей, знішчаных сталіністамі, - варварскі здзек над памяццю ахвяраў, прыхаванае ўхваленне ўладай здзейсненых у Курапатах злачынстваў.
2006 - 6 кастрычніка быў зьненесены дом па вуліцы Горкага, 29 у Гародні. Гэты дом зьяўляецца адным з найлепшых узораў стылю каструктывізм у Беларусі . Аб’ектыўных прычынаў зносу будынку прад’яўлена не было. Збіраюцца знесці 40 дамоў забудовы 19- пачатку 20 стагоддзя.
2007- Менск- Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліла на выязным паседжанні ў Гарадзенскай вобласці перадпраектную прапанову па рэканструкцыі і прыстасаванні будынкаў былога манастыра бернардынцаў у Менску – помніка архітэктуры 17-га стагоддзя. Паводле праекту будынак былога манастыра плануюць прыстасаваць пад гасцінічны комплекс.
...
Апрацаваў Кастусь Тарасаў

P.S.: расейская 'культура' стаіць на крыві свабодных народаў... Гэта толькі беларускі прыклад. Я не кажу пра Дастаеўскіх, Глінак і Малевічаў, якіх ёй падаравала Беларуская Зямля. Не хацеў бы, каб мяне бачылі антырасейскім: гэта для падтрыманьня размовы

Последний раз редактировалось Zmicier; 15.06.2007 в 17:21.
Ответить с цитированием