Показать сообщение отдельно
  #26  
Старый 01.12.2007, 19:14
Zmicier Zmicier вне форума
Member
 
Регистрация: 15.12.2006
Адрес: Бабруйск
Сообщений: 59
Время Online: N/A
Каб пасьля не сароміцца, трэба

"Правильно жить,
Быть щедрым для родных и друзей,
И вести себя безупречно,
Это великое счастье." Будда

Трэба адразу вырашыць, штО ты здольны аддаць за чалавека, які стаіць побач. І не важна, 20 год ты зь ім знаёмы, ці 10 хвілін. Чалавек моцны можа аддаць жыцьцё, слабы - яго забраць...

"Няма большае любові, калі хто пакладзе душу сваю за сяброў сваіх" (Іаан, 15, 13)

Гэты напіс быў зроблены на крыжы на Пакроўскім полі. Простыя людзі аддавалі жыцьцё за такіх самых, простых. Яны не былі сябрамі.

"1918 - 11 лістапада, пачатак сялянскага антыбальшавіцкага паўстання ў Вяліскім павеце Віцебскай губерні, якое ахапіла і суседнія паветы. Агульная колькасць паўсталых сялянаў сягала 50 тысяч. Жорстка задушана 15-й Чырвонай арміяй. На Пакроўскім полі на ўскраіне Вяліжа паводле прысудаў Віцебскага Губчэка расстраляныя болей за 1000 сялян-паўстанцаў."

Я ўжо некалькі разоў мог памерці за жыцьцё: то ў гарах, то зьмерзьці, то вельмі голадна было, таму лепш аддаць жыцьцё за іншае жыцьцё, не кажучы ўжо аб сябрах.
Шчыра кажучы, я сам аднаго разу "падставіл" сябра, але цяпер ведаю напэўна, што гэтага больш не паўторыцца.
__________________
"Край мой родны, зьнішчаны, зьбіты,
зьліты крывёю, сьлязьмі абмыты..."
Язэп Фарботка
Ответить с цитированием