Показать сообщение отдельно
  #1  
Старый 17.02.2007, 20:00
varjatka_aa varjatka_aa вне форума
Registered User
 
Регистрация: 17.02.2007
Сообщений: 1
Время Online: N/A
Боўлінг у гатэлі "Турыст"

Вітаю ўсіх, паважаныя сябры!

нарэшце здарылася, амаль неверагоднае - ў Бабруйску зьявіўся боўлінг. Я аж на радасьцях вырашыла ў чарговы прыезд, які пляную на наступныя выходныя, схадзіць туды з бацькамі.

але хацела б загадзьдзя ведаць:
1. тэлефон боўлінгу для браніраваньня дарожак
2. не зашкодзіла б ведаць. колькі гэта каштуе
3. што за публіка зьбіраецца
4. ці можна, як ва ўсім сьвеце, паліць пры століках каля дарожак
5. чым радуе ці "радуе" мясцовы бар
6. да якой гадзіны гэтая слаўная ўстанова працуе наогул

ну і хіба на пачатак мне гэтай інфармацыі хопіць. буду вельмі ўдзячная за дапамогу ў пошуку адказаў на гэтыя пытаньні і за вашыя ўражаньні ад наведваньня.
Ответить с цитированием