Показать сообщение отдельно
  #103  
Старый 08.10.2008, 20:14
Аватар для кот
кот кот вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 10.11.2007
Адрес: Бобруйск
Сообщений: 1,773
Время Online: 1 d 18 h 8 m
"Лядовае шоў Іллі Авербуха не акупіцца"-Бонахаў.
На паседжанні гарвыканкама было ўзнята пытанне акупаемасці лядовага шоў Іллі Авербуха, якое пройдзе ў лістападзе на "Бабруйск-Арэне".
Дык прагледзеўшы смету праекту нашы "гламурныя" чыноўнікі прыйшлі да сумных высноў: нават калі ўсталяваць дадатковыя 500 месцаў на самім льду і пры продажы ўсіх квіткоў -шоў не акупаема.
А наконт 500 дадатковых месцаў начальнік МНС І.Кузмянок заўважыў, што гэта будзе парушэннем пажарнай бяспекі. Але наўрад ці будуць звяртаць увагу на такую "дробязь" нашы гарадзкія "шоўмэны", калі пытанне стаіць а вялікіх грошах.
Таму прыйдзецца чакаць, што ў чарговы раз прадпрыемствы горада будуць вымушаны займацца распаўсюдам квіткоў, тым самым выконваць падтрымку самай "грандыёзнай і чаканай" будоўлі горада.

Начинают сбываться худшие прогнозы о окупаемости Ледового.
Ответить с цитированием