Показать сообщение отдельно
  #107  
Старый 06.02.2009, 20:20
Аватар для Зяма
Зяма Зяма вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 30.10.2007
Сообщений: 3,092
Время Online: 1 h 55 m
Exclamation

Са Старога свету ў Новы

Яго жонка з дачкамі вяртаецца ў Расію. На радзіме памірае бацька, радавы маёнтак Судзілоўскіх на Мсціслаўшчыне разрабаваны. Да таго ж змагару, які расчараваўся ў народніцкай ідэі і рэвалюцыйных метадах змагання, зноў пагражае арышт і расійская катарга. Аднак яго ў чарговы раз выратоўвае вынаходлівасць, здольнасць да містыфікацыяй і веданне моў. У вобразе барадатага немца-каланіста з неадменнай трубкай у выглядзе галавы негра Судзілоўскі-Русель плыве за акіян, у Каліфорнію, каб у чарговы раз пачаць новае жыццё. На дварэ стаяў 1887 год.
У Сан-Францыска Нікалас Русель распачынае ўласную медычную практыку і ў хуткім часе становіцца самым папулярным і заможным доктарам у горадзе. Магілёвец займаецца публіцысткай, становіцца віцэ-прэзідэнтам Грэка-руска-слявянскага таварыства, удзельнічае ў рабоце Рускага таварыства самаадукацыі… Абураны разбэшчанасцю мясцовага праваслаўнага духавенства, ён дабіваецца адклікання ў Расію прадстаўніка свяцейшага Сінода РПЦ ў ЗША япіскапа Уладзіміра. Аднак растрыбушаны вулей пачынае вайну супраць крыўдзіцеля. Доктар Русель атрымлівае анафему і адхіленне ад царквы. Найвялікшая за акіянам руская калонія Сан-Францыска расколатая папалам, у нашага земляка з’яўляецца шмат ворагаў, і ён вырашае ізноў ўсё пачаць з нуля.

Няхай жывуць незалежныя Гаваі!

Атрымаўшы амерыканскае грамадзянства, у 1892 годзе Судзілоўскі перасяляецца на Гаваі. "На Зямлі наўрад ці адшукаецца другі такі цудоўны куток, як Гавайскія астравы”, — пісаў ён апасля ў нарысах, надрукаваных у расійскім часопісе "Книги недели". Ён распачынае лекарскую практыку, а затым паблізу ад патухлага вулкана арандуе надзел у 160 акраў, дзе вырошчвае каву, бананы, ананасы…
Звяржэнне амерыканцамі гавайскай каралевы (1893) з наступнай анексіяй ціхаакіянскіх астравоў (1898) вяртае нашага земляка да палітычнай дзейнасці. Ён арганізоўвае сярод канакоў (мясцовае насельніцтва) рэвалюцыйныя гурткі, дзе даводзіць тубыльцам неабходнасць змагання за ўласныя правы і незалежнасць ад амерыканскіх эксплуататараў. Каука Лукіні (“добры доктар”), як яго празвалі месцічы, становіцца адным з заснавальнікаў Гавайскай партыі самакіравання (“Партыі незалежных”), якая выступала супраць далучэння востраву да ЗША. Паралельна Судзілоўскі закладае на Гаваях рускую калонію, заахвоціўшы да перасялення сюды 60 сем'яў з Расійскай імперыі.
У 1900 годзе доктара Нікаласа Руселя, які набыў на астравах казачную папулярнасць, выбіраюць сенатарам, а затым і прэзідэнтам Сенату тэрыторыі Гаваі!
Судзілоўскі-Русель спаў і бачыў Гаваі незалежнай дзяржавай, але хутка зразумеў, што ў супрацьстаянні з магутнымі Штатамі ў 60-тысячнага народу шанцаў аніякіх. Ягоныя надзеі разбуралі і самі месцічы. Калі чарговы раз канакі за хабар правалілі ягоны законапраект, скіраваны на паляпшэнне іхняга ж жыцця, Судзілоўскі падае ў адстаўку. Ён не трываў паразы і здрады, не мог зжыцца з гэтым адчуваннем. Таму ставіў перад самой новыя дзёрзкія мэты і зноўку пачынаў усё з нуля. Гэтым разам у Азіі.


Рэвалюцыя ў Расіі пачынаецца з… Кітаю

Доктар Русель скіроўваецца ў Шанхай з мэтай арганізаваць узброены атрад і вызваліць сібірскіх катаржнікаў, але не знаходзіць аднадумцаў. Руская эміграцыя ў Кітаі адно збянтэжана паглядае на дзівака.
У 1905 годзе падчас Расійсіка-японскай вайны Судзілоўскі з’яўляецца ў Японіі. Ён стварае Камітэт дапамогі ваеннапалонным, адкрывае школы для непісьменных, ладзіць сярод іх рэвалюцыйную агітацыю, выдае і многа піша ў сацыялістычных газетах. Беларус выношвае амбіцыйны план: узброіць і перакінуць 40 тысяч палонных расійскіх вайскоўцаў у Маньчжурыю, вызваліць палітзняволеных катаржнікаў ды рушыць ў Маскву і Пецярбург на дапамогу рэвалюцыі 1905 году. Задума была занадта фантастычная, каб здзейсніцца. У той жа час ЗША пазбаўляюць Руселя амерыканскага грамадзянства на запатрабаванне Расійскага ўраду.
У ягонай біяграфіі былі яшчэ Філіпіны і зноў Кітай, дзе беларус ачоліў першы ў Азіі Камітэт дапамогі галадаючым Расіі. У 1921 годзе як “былы змагар з царызмам” ён атрымлівае ад Саветаў персанальную пенсію. Аднак на настойлівыя запрашэнні ўраду БССР вярнуцца на радзіму адказваў ветлівымі адмовамі. Судзілоўскі вітаў Лютаўскую рэвалюцыю, а вось Кастрычніцкі пераварот лічыў “зігзагам гісторыі”.
Цікава, што апроч палітыкі і лекавання ў Судзілоўскага-Руселя хапала часу і на навуку. Гэтак, ён стварыў карысныя трактаты ў хірургіі і афтальмалогіі, адкрыў цельцы Руселя, названыя ў яго гонар, быў сябрам Амерыканскага таварыства генетыкаў і некалькіх навуковых таварыстваў Кітая і Японіі. Менавіта беларус зрабіў геаграфічныя апісанні Гаваяў і Філіпін ды адкрыў некалькі новых выспаў у цэнтральнай частцы Ціхага акіяну…
Утаймаваць гэтага фантастычнага плёну чалавека здолела толькі цяжкая хвароба (запаленне лёгкіх) і смерць на 80-м годзе жыцця. Жыцця, цягам якога ён паспеў зрабіць столькі, што хапіла б на дзесяць іншых.
__________________
"Раньше в фантастике главным было радио. Но вот радио есть, а счастья нет."
Ответить с цитированием