Показать сообщение отдельно
  #173  
Старый 29.01.2009, 21:44
Аватар для Зяма
Зяма Зяма вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 30.10.2007
Сообщений: 3,092
Время Online: 1 h 55 m
Траўматолаг з Газы працуе ў аршанскай бальнiцы
27 января 2009 Общество
Аляксандр ПУКШАНСКI, Звязда



Траўматолаг Махдзi Насер Якуб працуе ў аршанскай бальнiцы iмя Сямашкi. Ён шчыра хоча быць грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь. А ягоная Радзiма — сектар Газа, дзе нядаўна прайшла чарговая вайна. Там жывуць ягоныя бацькi, браты, сёстры. Імя Насер у перакладзе з арабскай мовы значыць "пераможца".

Пацыенты кажуць пра яго — добры доктар! Ён заўсёды ветлiвы, неабыякавы. Начальства цэнiць ягоны высокi прафесiяналiзм. Напрыклад, колькi ўжо суставаў бездакорна трансплантаваў. Дзiўна, але гэты законапаслухмяны чалавек, якi ўвогуле вось ужо трэцi дзясятак гадоў жыве ў нашай краiне — вучыўся i працуе, жанаты на грамадзянцы Беларусi — бацька двух юных грамадзян Беларусi не можа атрымаць беларускае грамадзянства.

— У 1986 годзе я прыехаў на вучобу з Палесцiны, — расказвае доктар. — А нарадзiўся ў 1968 —м у горадзе Газа Палесцiнскай аўтаномii.

— Вялiкi горад?

— 1,5 мiльёна чалавек. А па плошчы параўнальна невялiкi. У Газе ў мяне чатыры браты i дзве сястры. Усе яны там, акрамя адной сястры, якая выйшла замуж i жыве ў Саудаўскай Аравii. Наогул прозвiшча Махдзi — гэта род: больш за тысячу чалавек. Кантакты падтрымлiваюць усе члены сям’i. З нагоды любой важнай падзеi — вяселля, смерцi цi чагосьцi яшчэ ў нас прынята збiрацца разам. Калi ў каго праблема, яе вырашаюць супольна.

— Дарэчы, скажыце як радавы палесцiнец: якiм вы бачыце выйсце з сiтуацыi перыядычнага ваеннага канфлiкту памiж Iзраiлем i сектарам?

— Нiякай аўтаномii сектар не мае. Трэба ствараць незалежную дзяржаву. Вайна, калi карэнным чынам нiчога не зменiцца, не спынiцца нiколi. Узаемная нянавiсць перадаецца з пакалення ў пакаленне. Я жыву ў Беларусi спакойна. Ведаю, што такое вайна. Мiр — гэта шчасце…

— Вы сталi доктарам таму, што Вашы бацькi мелi нейкае дачыненне да медыцыны?

— Бацька ў свой час быў бiзнэсменам — валодаў швейнай фабрыкай. Потым займаўся гандлем. Мацi — хатняя гаспадыня.

— Напэўна, вучылiся ў школе на "дзесяткi"?

— Мне заўсёды цiкава было вучыцца. Але ў нас не ставяць нi "пяцёрак", нi "дзесятак", наогул адзнак. Веды ацэньваюцца баламi. Напрыклад, за выдатнае веданне роднай арабскай мовы можна атрымаць максiмум 40 балаў. Па фiзiцы i хiмii — 50, па англiйскай мове — 40. Вучацца 12 класаў. У школу пачынаюць хадзiць з 6 гадоў. У некаторых школах хлопчыкi i дзяўчынкi вучацца разам, у iншых — асобна. Сiстэма адукацыi адрознiваецца ад вашай. Да 6 — га класа дзiця вучыцца ў адной школе, з 6 — га па 9 — ы ў iншай, а потым — у "вышэйшай". З 1 — га па 9 класы можна таксама вучыцца ў школах, створаных пры падтрымцы Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый для бежанцаў. У сектары Газа да 70 працэнтаў жыхароў лiчацца бежанцамi.

— Дзе ў Беларусi вы атрымалi медыцынскую адукацыю?

— Я прыехаў у СССР у 1986 годзе. Спачатку ў Дагестане — у Махачкале ўсе iншаземцы вывучалi рускую мову на падрыхтоўчым факультэце. Да гэтага не ведаў па-руску нi слова (зараз доктар гаварыць фактычна без акцэнту — А. П. ). Прыблiзна год вучыў мову, а потым прыехаў у Вiцебск. Менавiта туды, бо ў мяне яшчэ два браты, старэйшы i малодшы, вучылiся ў вiцебскiм медiнстытуце. Я — сярэднi брат. Яшчэ да паступлення прыязджаў у госцi ў Вiцебск — вельмi спадабалася. А ў Махачкале не вельмi. Нават думаў вярнуцца на Радзiму. А Вiцебск мне адразу здаўся цывiлiзаваным горадам. I да гэтых дзён для мяне Вiцебск самы прыгожы горад Беларусi. Вучыўся бясплатна — кампартыя тады выдзяляла месцы палесцiнцам. А ўжо ў ардынатуры вучыўся за свой кошт, таму што з развалам СССР умовы вучобы замежных студэнтаў памянялiся. Скончыў ардынатуру ў 1997 —м. Паехаў на Радзiму.

— Мне расказвалi, што менавiта падчас вучобы Вы знайшлi сваё каханне?

— Так. З будучай жонкай я i пазнаёмiўся ў студэнцкiя гады. Саша вучылася на курс нiжэй. Жыла ў iнтэрнаце ў адным блоку з маiм земляком. Прыехала на вучобу з Оршы. Я часта хадзiў у госцi да свайго сябра. Так з ёй i пазнаёмiлiся. Пажанiлiся ў 1994-м. Вяселле спраўлялi i ў Вiцебску, i ў мяне дома. Мае бацькi добра паставiлiся да майго выбару. Бацька Сашы — таксама. Ён доктар, зараз на пенсii. Мама Сашы памерла яшчэ да таго, як мы пазнаёмiлiся. Жывём усе разам, у трохпакаёвай кватэры цесця. У нас хлопчык i дзяўчынка: Лявону —13, Нуры — 4, 5 года. Сын у музычнай школе вучыцца граць на гiтары. Ведае арабскую мову, паколькi два гады жыў з намi ў Палесцiне, вучыўся там. Дачка — ужо не. Дома адпаведна размаўляем толькi па-руску. Жонка працуе ў аршанскiм радзiльным доме. Яна акушэр-гiнеколаг. Дарэчы, у майго старэйшага брата жонка таксама беларуска, родам з Полацка. Яе з трыма хлопчыкамi эвакуявалi падчас апошнiх ваенных падзей у Газе.
__________________
"Раньше в фантастике главным было радио. Но вот радио есть, а счастья нет."
Ответить с цитированием