Тема: Наболело
Показать сообщение отдельно
  #20  
Старый 30.11.2007, 00:47
Zmicier Zmicier вне форума
Member
 
Регистрация: 15.12.2006
Адрес: Бабруйск
Сообщений: 59
Время Online: N/A
Набалела !:)

Тэкст не мой, але ёсьць над чым падумаць:

"Акупацыйная палітыка, незалежна ад таго, ці яна ўсталяваная зьнешнім чынам шляхам агрэсіі з выкарыстаньнем войска і зброі, ці ўнутраным чынам, шляхам маніпуляцыяў улады з выкарыстаньнем разьведкі і калябарацыі, -- акупацыйная палітыка характарызуецца аднолькавымі чыньнікамі: падрывам нацыянальных інтарэсаў і зьнішчэньнем кансалідуючых каштоўнасьцяў нацыі.
Паўсюднымі кансалідуючымі каштоўнасьцямі нацыі ёсьць мова, народ, дзяржава, тэрыторыя, незалежнасьць. Могуць імі быць таксама сымвалы, традыцыі, асобы, падзеі і іншыя сакральныя зьявы. Калі нацыянальнае грамадзтва мае і ўсьведамляе свае кансалідуючыя каштоўнасьці – яно моцнае, яно здольнае да культурнага і грамадзкага разьвіцьця. Калі грамадзтва ўсьведамляе, разьвівае і абараняе свае нацыянальныя інтарэсы – яно самадастатковае, здольнае да цывілізаванага самаўдасканаленьня і павышэньня ўзроўню існаваньня.
Першаснае палітычнае дзеяньне, якое Масква стала праз сваю разьведку (і Лукашэнку) рабіць на Беларусі, -- гэта зьнішчэньне якраз кансалідуючых каштоўнасьцяў нацыі ва ўжытку і ў сьведамасьці грамадзтва. Так былі ліквідаваныя нацыянальныя сымвалы Беларусі – дзяржаўны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. Гэтак (праз палітыку “двухмоўя”) была, фактычна, пазбаўлена дзяржаўнага статусу беларуская мова і падважаны суверэнітэт нацыі.
Наступны этап – зьнішчэньне носьбітаў аб’яднаўчых ідэяў, аб’яднаўчых словаў, паняцьцяў, кансалідуючых зьяваў і аб’ектаў, адлучэньне маладога пакаленьня ад сутнасных каштоўнасьцяў народа.
Самымі ненавіснымі для акупантаў зьяўляюцца кансалідуючыя носьбіты нацыянальных зьяваў, вобразаў і народных ідэяў, ці гэта жывыя людзі (палітыкі, мастакі), ці сакральныя асобы – ўвасабленьне духа і культуры нацыі. Іх перасьледуюць і стараюцца зьнішчыць у першую чаргу. Гэтак акупацыйны рэжым Лукашэнкі абплёўваў вялікага Васіля Быкава, па-хамску зьдзекваўся зь ягонай выдатнай творчасьці, выгнаў яго зь Беларусі і загнаў у магілу (заўчасная сьмерць Быкава на рахунку лукашысцкага рэжыму).
Гэтак перасьледуецца вялікі Скарына. Чужому чалавеку, які не разумее прычыны зьяваў, усё гэта здаецца абсурдам ці нейкай дурнотай рэжыму. Але на справе – рэжым не “дурны”, зьнішчэньне беларускай нацыі адбываецца вельмі рацыянальна, тэхналягічна прадумана і пасьлядоўна, крок за крокам, прытым сплянаваны нават канец (завяршальны этап).
Праспэкт Скарыны быў перайменаваны, з пункту гледжаньня нішчыцеляў, тэхналягічна “правільна” – без тлумачэньняў. Скарына ня толькі відавочна і штодзённа ілюстраваў культурную эўрапейскую веліч беларусаў, але ўскосна паказваў на адсталасьць Масквы. Імя Скарыны пачынаюць мэтакіравана звужаць ва ўжытку, выкрэсьліваць з памяці. Наступны этап – забарона штогодніх Скарынаўскіх чытаньняў ля помніка Скарыну ў Полацку (ізноў жа, без тлумачэньняў). Чарговы факт – на Дзень беларускага пісьменства ў Камянцы не запрашаюць беларускіх пісьменьнікаў і г.д. Беларускую літаратуру як важнейшы чыньнік нацыі даўно і ськіравана вынішчаюць, штучна ствараюць неспрыяльныя ўмовы для яе існаваньня, беларускія пісьменьнікі, па задуме пляніроўшчыкаў этнацыду, не павінны фігураваць у народзе, на віду, у грамадзтве.
Беларусы павінны зразумець, што ўсе гэтакія антыбеларускія факты ня ёсьць толькі хаатычным адлюстраваньнем пазыцыі ці вынікам антыбеларускай настроенасьці рэжыму. Гэта ёсьць праявы сістэмнай разбуральнай працы па вынішчэньні нацыі, якая робіцца прадумана, плянава і пасьлядоўна.
У цяперашнім цывілізацыйным грамадзтве галоўным нацыянальным рэсурсам, галоўным сродкам вытворчасьці і разьвіцьця робіцца адукаваны інтэлект. Узровень грамадзтва залежыць ад выкарыстаньня і якасьці адукаванага інтэлекту. Што такое адукацыя для народа, ведалі яшчэ царскія акупанты 200 гадоў таму, калі зачынялі Віленскі ўнівэрсітэт, Полацкую езуіцкую акадэмію, базылянскія манастыры і школы, калі забаранялі адчыняць вышэйшыя навучальныя ўстановы на Беларусі.
Рэжым Лукашэнкі адразу спаліў беларускія падручнікі для школаў і перавёў бальшыню беларускіх школаў на рускую мову. Уся вышэйшая адукацыя, вучэльні, унівэрсітэты былі пераведзеныя на расейшчыну. Разрыў у сістэме адукацыі ў сваю чаргу быў скарыстаны (як і ў савецкі час) для далейшай ліквідацыі беларускай школы. Уганяўся ў жыцьцё акупацыйны прынцып колішняга царскага сатрапа Карнілава аб русіфікацыйнай місіі расейскай школы.
Нацыя без нацыянальнай школы, без нацыянальнай сістэмы адукацыі – гэта нацыя бяз будучыні. Акупацыйны рэжым адразу стварыў на Беларусі становішча бяз будучыні і скрупулёзна даводзіць яго да канчатковага завяршэньня.
..."
__________________
"Край мой родны, зьнішчаны, зьбіты,
зьліты крывёю, сьлязьмі абмыты..."
Язэп Фарботка
Ответить с цитированием