ГлавнаяОбратная связьКарта сайта

Аляксей Ненадавец: «Душой і целам адпачываю толькі на Палессі»


Алексей Михайлович Ненадовец

Алексей Михайлович Ненадовец родился в 1958 году на Пинщине, в деревне Чухово. Как говорит он сам, «гэта вялізная вёска, накшталт нашага Кіраўску». Окончив среднюю школу, поступил в Гомельский государственный университет на специальность «белорусский язык и литература». В 1980 году был зачислен в аспирантуру при Институте литературы имени Янки Купалы Академии наук Беларуси, которую окончил после службы в армии. Защитил диссертацию кандидата филологических наук.
С 1985 года А. Ненадовец постоянно живет в Бобруйске, на родине жены. В течение пяти лет местом работы его был Гомельский университет, где преподавал на кафедре русской литературы. В 1989 году поступил в докторантуру Института искусствоведения, фольклора и этнографии Академии наук, но докторскую диссертацию, которую написал за год, защитил только 10 лет назад — как говорит сам Алексей Михайлович, «по независящим от меня причинам». Хотя и в 38 лет докторами наук становятся единицы...
Сейчас доктор филологических наук, профессор Алексей Ненадавец — заведующий кафедрой общественных дисциплин бобруйского филиала учреждения образования «Белорусский государственный экономический университет». Постоянно занимается научной работой. Написал и издал 27 книг.
Супруга профессора, Лилия Ивановна — врач-стоматолог центральной поликлиники, сын Егор — студент Могилевского педагогического университета им. А. Кулешова.
Кстати, на все наши вопросы Алексей Михайлович отвечал на роднай беларускай мове, на якой ён, па яго асабістаму прызнанню, не толькі гаворыць, але і піша, і думае…

— Аляксей Міхайлавіч, вы напісалі ўжо серыю кніг, прысвечаных роднаму краю, і вы, бадай, адзіны даследчык у Беларусі, які сістэматызаваў паходжанні назваў беларускіх гарадоў, вёсачак… Адкуль наогул ўзніклі такія задумы?
— Прырода Беларусі вельмі цудоўная. Фальклор яе таксама багаты. Гэта прызнаюць вучоныя многіх краін, і звязана такая акалічнасць з тым, што знаходзімся мы ў цэнтры Еўропы. (Напрыклад, у Расіі ёсць выданне аб міфах. Скажу, што на 30-40 працэнтаў у ім — беларускія карані). У маладзейшыя гады мне давялося шмат павандроўнічаць па ўсёй краіне, асабліва па Палессю, дзе я нарадзіўся, куды кожнае лета да маці ехаў на адпачынак, на дапамогу па ўсіх хатніх справах… Але асноўны час пакідаў на знаёмствы з цікавымі людзьмі, на запіс фальклору, вуснай народнай творчасці. Пабуду ў матулі некалькі дзён — і зноў, на тры- пяць дзён у вандроўку. І калі матэрыялу назбіралася шмат, паўстала пытанне: як яго захаваць?
Так узнікла задума выдаць серыю кніг, прысвечаных назвам вёсак і гарадоў краіны. Прычым, як аб гэтым гавораць легенды, паданні. Атрымалася шэсць кніг, па адной на кожную вобласць. Аб’ём «Міншчыны» прыйшлося падвоіць, і яшчэ дадатковы тыраж (тры тысячы экземпляраў) выдаваць. Кніга «Гродненшчына» у продаж амаль не паступала, па астатніх абласцях таксама хутка разышліся ўсе экземпляры. Сама горш разыходзілася, як ні дзіўна, «Магілёўшчына».
Дарэчы, і спецыялісты ацэньваюць гэтую серыю кніг, як унікальнае выданне. Напрыклад, на Ўкраіне няма такога. Вялікая была праца, зараз я б не зрабіў яе. Гэта я шчыра кажу. Малады быў, здароўя хапала, мог працаваць па васемнаццаць гадзін у суткі!..
— Дык, выходзіць, прапала жаданне?
— Так не скажаш. Гэта як курыць (дарэчы, сам я гэтым ніколі не займаўся, лічу курэнне самагубствам)... Мяне цяга да даследчай работы ніколі не пакіне. Не знаю, як будзе гэтым летам, бо маці, царства ёй нябеснае, на Дзяды адыйшла… Але цягне да роднай хаты. Хутчэй, зноў паеду...
— Якая з напісаных кніг для вас — самая любімая, як роднае дзіця?
— Самую лепшую кнігу я, відаць, яшчэ не напісаў. Самай цікавай, на мой погляд, атрымалася «Святло таямнічага вогнішча». З натхненнем напісаў яе за тры месяцы, тыраж вялікі — дзесяць тысяч экземпляраў. Станоўчыя водгукі на гэтую кнігу атрыманы з Польшы, Рассіі, Украіны і іншых краін.
— А над чым зараз працуеце?
— Вось на днях закончыў апошні раздзел кнігі пад назвай «Зло нараджае зло». Яна атрымалася аб’ёмам у тысячу страніц. Спрабую ў ёй паказаць, наколькі небяспечна зло, шкодна для чалавека. Прычым, вяду гутарку пра бытавое зло, у глабальнае не лезу. Цяпер стаіць задача, дзе яе надрукаваць, магчыма, у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя», магчыма.... Карацей, засталася самая цяжкая палавіна работы, бо надрукавацца зараз надзвычай цяжка, для гэтага патрэбны сродкі, і немалыя.
— Прыкладна, колькі?
— Не меней дваццаці пяці мільёнаў рублёў. Задумаў таксама напісаць кнігу «Міфалогія маіх продкаў», менавіта так: МАІХ продкаў. Гэта, напэўна, і будзе апошняя кніга. Сапраўды, выданне — даволі цяжкі занятак і не прыбытковы. Ні на адной кніжцы не зарабіў, наадварот, калі падлічыш усе выдаткі пасля выхаду, застаешся ў стратах. А «Бабруйская крэпасць» наогул выдавалася за ўласныя сродкі. Так што даходы Марынінай і ёй падобных сучасных дэтектыўшчыкаў мне «не свецяць». Ды, няхай прабачаць мяне прыхільнікі дэтектываў, гэта і не літаратура…

— У адной са сваіх кніжак вы распавядалі пра вядзьмяра, з якім сустрэліся позіркамі... Наколькі гэта сурьёзна — сурок, праклён, вы асабіста верыце ў ведзьмяроў, знахароў, чараўнікоў розных?
— Веру. Ёсць моцныя людзі, якія валодаюць страшэннай энергетыкай, але не ведаюць аб гэтым. А якія ведаюць — лечаць за грошы, хаця сапраўдныя варажбіты і знахары ніколі грошы не бяруць, лічачы іх паганым злом, яны лечаць за прадукты, палатно і г.д. З многімі з іх сустракаўся, запісваў іхнія словы... Вось, раскажу пра адну гісторыю. Жыў у суседняй вёсцы дзед (не буду называць ягонае прозвішча). Пасля касьбы, каб не несці касу дамой, павесіў яе на куст. Сусед убачыў касу і прыхваціў яе сабе. На другую раніцу ён захварэў на ногі, а на трэці дзень, пашкадаваўшы яго, дзед сказаў жонцы захварэўшага, каб гаспадар аднёс касу туды, дзе ўзяў. Так той і зрабіў, і хваробы як не было.
Веру і ў сілу праклёну. Я людзей гэтых ведаю, яны яшчэ жывыя, таму імёны іх змяніў у кніжцы. Пакінуў дзед золата, схаваў яго ў вулей. Доўга яго шукалі, але безвынікова. А ўнук быў страшэнна лянівы, уявіце, нават на дровы зразаў вуглы хаты!.. Дайшла чарга і да вулля. А там — золата! Дык ён усё прысвоіў, а з цёткай не падзяліўся. Дык тая паслала яму праклён. І што б вы думалі: адна яго жонка памерла, дзіця разбілася, машыны некалькі разоў пападалі ў аварыю...
— Але столькі людзей праклінала Гітлера, Сталіна, а яны жылі…
— Не думаю, што праклёнаў было больш за ўсхваленняў. Успомніце хаця б «Хайль, Гітлер!»… А як ў бой ішлі з заклікам: «За Радзіму, за Сталіна!»? Так было. Але паглядзіце на лёсы і першага (зусім пракляты ўсімі людзьмі), і другога, якому да гэтага часу не могуць даць адназначную ацэнку…
— Аляксей Міхайлавіч, а вы чалавек веруючы?
— Я не хаджу у царкву, бо не люблю пасрэднікаў, але існаванне Бога і таямнічых сіл прызнаю. Вось, стаіш перад іконай, размаўляеш мысленна з вобразам і знаходзіш уразуменне. Дрэнна, калі вера даходзіць да фанатызму.
А калі гаварыць аб Бібліі, дык гэта яўрэямі цудоўна складзеная — пад сябе — гісторыя аб сапраўдных гістарычных падзеях. Люблю чытаць Біблію на беларускай мове. На рускай яна горш чытаецца, відаць, кампутарны пераклад не змог так данесці яе змест. Але калі людзі вераць у нешта і ходзяць у царкву, гэта нядрэнна, галоўнае, каб не пілі і дрэннага не тварылі.
— Ці згодны вы, Аляксей Міхайлавіч, со сцвярджэннем, што беларуская мова адмірае, адыходзіць? Напрыклад, калі ў нашай газеце з»явіліся матэрыялы на беларускай мове, гэта выклікала амаль што ваяўнічае раздражненне з боку асобных чытачоў…
— Увогуле цікавасць да беларускай мовы падае. Але яна не памрэ, бо ёсць маладыя людзі, якія ахвотна ёй карыстаюцца. Я, напрыклад, лепш думаю і пішу на роднай мове. Мне падабаюцца і беларускія песні, на жаль, выкананне іх часта не зусім чыстае. Трэба заўважыць, што на тэрыторыі краіны ёсць тры дыялекты, гаворка на іх крыху адрозніваецца. Некаторыя карыстаюцца рафініраванай беларускай мовай, чыста літаратурнай. Іншы раз асобныя студэнты таксама гавораць, што не жадаюць вывучаць мову, не любяць яе. Адказваю: «А хто ў вас будзе пытаць у Гарвардскім універсітэце, ці хаціце вы вывучаць англійскі? Калі ў назве ўстановы ёсць слова «дзяржаўны», значыць, дыскусіраваць нечага». У нас жа канстытуцыйна замацавана дзяржаўнае двухмоўе. Такі адказ і таму, хто пярэчыць публікацыям на беларускай мове. Скажам, нашы эмігранты на якой мове размаўляюць? Канешне, на мове краіны знаходжання. Таму дзіўна, калі чалавек дзесяцігоддзямі жыве ў Беларусі і так адносіцца да яе мовы. Невуцтва, інакш гэта не назавеш. Не разумею і тых, хто нарадзіўся беларусам ці ў Беларусі і таксама пагардліва ставіцца да мовы. Вось «не буду і ўсё». Хаця на генным узроўні чалавек сябе мучае. Калі бацькі, дзяды гаварылі па-беларуску, то ў адначассе моўная патрэбнасць не знікне, так ці інакш будзе ў яго гаворцы прарывацца. Вазьміце нашага класіка Максіма Багдановіча, які з дзяцінства жыў у Яраслаўлі, а вершы пісаў на беларускай мове.
Наконт вяскоўцаў, як захавальнікаў мовы. У вёсцы, па маіх назіраннях, хутка наогул размаўляць перастануць, у большасці толькі п’юць...


— Аляксей Міхайлавіч, вы ў Бабруйску больш дваццаці гадоў. Ці спадабаецца ён вам?
— Нічога дрэннага пра горад не скажу, але… не стаў я бабруйчанінам. У навакольны лес не хаджу. Затое вельмі люблю хадзіць па Палессю. На мой погляд, палешукі лепш адносяцца да зямлі ў сэнсе ўладкавання, імкнуцца захоўваць парадак на ёй і чысціню.
І людзі там, здаецца, дабрэйшыя, і адносіны, атмасфера зусім іншыя. Успамінаю свае вандроўкі: і на начлег ахвотна пускалі, і падзеляцца з табой ўсім. Праўда, многія мае «інфарматары» ўжо памерлі. І цяпер там усё мяняецца да горшага, адбітак накладвае сучасная «цывілізацыя». А што пра знаёмых, дык іх у мяне больш у Мінску. Дарэчы, на працу запрашаюць хоць сёння, ды ўсё ўпіраецца ў жыллё. Як-ніяк у Бабруйску ёсць двухпакаёвая кватэра, у спадчыну дасталася жонцы ад бацькоў. Калісьці, пры Раманоўскім, былі спробы палепшыць жыллёвыя ўмовы, але так ўсё і засталося.
— Нешта ў пачатку нашай размовы вы скардзіліся на здароўе… Як яго падтрымліваеце?
— Не куру. Вось ужо два гады не п’ю аніякіх напояў. Раней крыху «браў». Займаўся спортам, цяпер — штодзённыя прагулкі ў любое надвор’е. Праўда, у Бабруйску няма куды ісці… Скажыце, дзе ў нас у горадзе няма загазаванасці? Не люблю шумных мерапрыемстваў, кампаній. Зарокся пісаць аб зле. Пасля таго ведзьмяра, калі мы сустрэліся з ім позіркамі, год адчуваў сябе дрэнна. Дарэчы, вот вам рэцэпт абароны ад злой энергетыкі: калі прыходзіце з працы дадому, перш за ўсё апаласніце твар чыстай вадой, змойце ўсё дрэннае, што накапілі за дзень… І перажываю за тых, хто не здаў залік, экзамен, асабліва калі студэнт (а я да іх на экзамене стаўлюся лаяльна) не ведае элементарнага, з-за ляноты.
Аляксандр ДЗЕМІДОВІЧ.
Фота Дзмітрыя МЯКІНА.
 
Наша анкета
Хто вы па знаку Задыяка?
— Вадалей і Сабака.
Якую кнігу, на ваш погляд, павінен прачытаць кожны чалавек?
— Маю (смяецца). Наогул ад адной кніжкі, любой, адукаваным не станеш.
Ваш любімы выраз?
— «Багацей думкамі».
Што вы напяваеце сабе пад нос?
— Я гэта не раблю. Калі пець, так у голас.
Ваша любімае блюда?
— Хлеб вясковы. Хіба ў магазіннага той пах, што ў вясковага? Вось, у сямі кілометрах ад нашай вёскі пякуць хлеб яшчэ на абсталяванні, можа, сярэдзіны мінулага стагоддзя, а які ён смачны! Мясцовыя жыхары не бяруць хлеб з Пінска, а толькі свой.
Ваша любімая жывёла?
— Сабака і кот. Але ў хаце не трымаў, хай жывуць яны на волі — будуць здаравейшымі.
Ваш любімы куток на зямлі?
— Палессе. Там адпачываю і душою, і целам.


04/01/07 | просмотров: 8277 | Комментировать

Анатолий Иванович kardash@cosmostv.by

Алексей Михайлович! Разрешите пожелать Вам крепкого здоровья и успехов в труде и вашей научной деятельности на благо Славянскаi и Белаi Русi.Знаю Вас как великого и доброго труженика-знатока нашей великой истории, а также как человека обладающего тонким чувством народного юмора. С уважением Анатолий Иванович К. г. Минск.

© 2006-2024, bobruisk.org