ГлавнаяОбратная связьКарта сайта

Ад шчырага сэрца віншую ўсіх вас з набліжэннем свята жыцця і надзеі — Ўваскрасення Хрыста!


Ад шчырага сэрца віншую ўсіх вас з набліжэннем свята жыцця і надзеі — Ўваскрасення Хрыста!

Змёртвыхпаўстанне Езуса — гэта асноўная падзея ў гісторыі чалавецтва; падзея, якая вывела людзей з няволі граху і адарыла магчымасцю новага жыцця ў Божым Валадарстве. Дзякуючы адкупленню, якое было здзейснена праз Крыж і Ўваскрасенне Хрыста, мы сталі дзецьмі божымі з усімі вынікаючымі з гэтага наступствамі. І таму толькі аўтэнтычная вера ў Хрыста можа даць нам збаўленне і радасць.

Няхай роздум над Пасхальным святам пераменіць нашыя сэрца і дадасць усмешак на нашыя твары, каб з вуснаў на працягу ўсяго Вялікоднага перыяду ўсе навокал чулі гэты прыгожы вокліч надзеі: «Хрыстос уваскрос! — Сапраўды уваскрос! Аллелюя!»

Пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску, ксёндз Юры Быкаў.


Расклад святочных набажэнстваў у касцёле:

Пасхальны Трыдыум:

Вялікі чацвер, 1 красавіка — Імша Вячэры Езуса Хрыста, 18.00.

Вялікая пятніца, 2 красавіка — Крыжовы шлях, 18.00, Літургія Мукі Хрыста, 19.00.

Вялікая субота, 3 красавіка — Пасхальная Вігілія, святая Імша, 22.00.

Вялікодная нядзеля, 4 красавіка — Ўрачыстасць Уваскрасення Хрыста. 7.00 — рэзурэкцыйная працэсія і святая Імша.

Панядзелак у актаве Вялікадня, 5 красавіка — святая Імша, 18.00.

Пасвячэнне страваў на вялікодны стол адбудзецца ў суботу а 12-й, 13-й, 14-й і а 15-й гадзінах.



02/04/10 | просмотров: 2168 | Комментировать

© 2006-2024, bobruisk.org