ГлавнаяОбратная связьКарта сайта

25 декабря — католическое Рождество Христово. Віншаванне са святам Божага Нараджэння!



“Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць: нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца” (Лк 2, 10-11).


Дарагія чытачы газеты “Вечерний Бобруйск”!

Гэтыя словы, з якімі анёл звярнуўся да пастушкоў, пераказваюць нам асноўны сэнс надыходзячага свята Божага Нараджэння. Яно нібы перакідвае мост паміж вечным і часовым, бачным і нябачным і дае нам магчымасць сустрэцца з Богам як з чалавекам. Езус — гэта Эмануэль — Бог з намі, у нашай чалавечай прыродзе, у нашай гісторыі і ў нашым жыцці. Ён і сёння стукае ў дзверы нашых сэрцаў і хоча ўвайсці, каб зрабіць нас духоўна прыгажэйшымі.

Ад усяго сэрца віншую вас з урачыстасцю Нараджэння Езуса Хрыста! Няхай Нованароджаны Адкупіцель умацоўвае вашую веру і вашую надзею, а любоў заўсёды жыве ў вас і ў вашых сем’ях! 


Пробашч парафіі  Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску, кс. Юры Быкаў.

                                                  

Святочныя Імшы у нашым касцёле:

24 снежня
— а 22.00 гадзіне;

25 снежня — а 9.00 і 11.00 гадзінах.



22/12/09 | просмотров: 2183 | Комментировать

© 2006-2024, bobruisk.org