ГлавнаяОбратная связьКарта сайта

Са святам Божага Нараджэння!

Са святам Божага Нараджэння!


Умілаваныя ў народжаным Збаўцы браты і сёстры!
Ад шчырага сэрца віншую вас са святам Божага Нараджэння!
Гэтая ўрачыстасць распавядае нам пра рэальнасць уваходжання Бога ў гісторыю чалавека і пра Божую любоў да яго, любоў да свету, у якім чалавек жыве. Праз гэтае ўваходжанне  Сын Божы асвяціў і ўзвысіў да збавеннай годнасці жыццё кожнага з нас.
Прарок Ісая, пераносіць нас у атмасферу чакання прыйсця Хрыста сцвярджэннем, што “ідзе Збаўленне” (Іс 62,11). “Народ, які хадзіў у цемры, убачыў святло вялікае; над жыхарамі краіны смяротнага ценю заззяла святло. (...) Бо Дзіця нарадзілася нам, Сын дадзены нам; і ўлада спачыла на плячах Яго, і дадуць імя Яму: Цудоўны Дарадчык, Бог Моцны, спрадвечны Айцец, Князь супакою” (Іс 9, 2.6). І гэтымі словамі прарок яшчэ раз нагадвае нам аб патрэбе абвяшчэння праўды Евангелля, абароны маральных каштоўнасцяў з мэтай стварэння цывілізацыі любові і пабудовы грамадства. заснаванага на ўзаемнай павазе, ўзаемнай любові, справядлівасці і абяцаным Збаўцам супакоі.
Ад усяго сэрца жадаю вам Божых ласкаў, здольнасці і сілаў перанесці на ўсе дні вашага жыцця атмасферу гэтага свята, атмасферу любові, супакою і адзінства. Радасці і шчодрага Божага благаслаўлення вам як на свята Божага Нараджэння, так і на ўвесь надыходзячы 2009 год!
Пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску, ксёндз-магістр Юры Быкаў.

Святочныя службы ў касцёле:

Святая Імша вігілійная – 24 снежня а 22 гадзіне.
25 снежня – ў 9.00 і ў 11.00.
28 снежня – урачыстасць Святой Сям’і, ў 9.00, 11.00, 17.00.
31 снежня – Святая Імша з благаслаўленнем на наступны год, ў 20.00.
1 студзеня – урачыстасць Багародзіцы Марыі, ў 18.00.

 


 

У мінулы панядзелак, напярэдадні свята Божага Нараджэння, у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся канцэрт духоўнай музыкі. Перад шматлікімі вернікамі выступіў жаночы камерны хор Гродзенскага музычнага вучылішча (кіраўнік Ларыса Іконнікава), выконваліся таксама духоўныя творы на аргане.
Фота ЗМІЦЕРА МЯКІНА.


 

 

 

 



24/12/08 | просмотров: 2818 | Комментировать

© 2006-2024, bobruisk.org